навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы пачуеце: інтэрнэт-часопіс “ПрайдзіСвет” прэзентаваў свой 4 нумар; выйшаў з друку 45 нумар часопіса “Дзеяслоў”, а таксама рэцэнзію на зборнік паэзіі Вікі Трэнас “Экзістэнцыйны пейзаж”.
:
::
У менскай кнігарні “Ў галерэі” беларускім чытачам быў прэзентаваны новы нумар інтэрнэт-часопісу перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Імпрэзу, на якой прагучалі пераклады замежных аўтараў на беларускую мову, арганізавала сябра рэдакцыйнай рады выдання Юлія Цімафеева.Аркуш Алесь
00:00
Пабачыў свет новы, 45-ы, нумар літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”. У нумары акрамя традыцыйных жанраў – прозы, паэзіі, драматургіі і крытыкі, змешчаны таксама пераклады, успаміны і нават фельетоны. З новым нумарам знаёміць галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч”.Аркуш Алесь
00:00
5-га траўня, пяць год таму, гэты свет пакінуў славуты беларускі паэт Анатоль Сыс. У дзень смерці творцы пра яго ўзгадваюць сябры, беларускія літаратары, сярод якіх Міхась Скобла.Аркуш Алесь
00:00
Беларускія паэты ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” працягваюць сустракацца з вучнямі школ па ўсё Беларусі. На Полаччыну завіталі паэт Глеб Лабадзенка і журналіст і музыка Яўген Валошын. На працягу дня творчы дуэт правёў чатыры сустрэчы – не толькі ў школах і бібліятэцы, але і ў медычнай установе. Глеба Лабадзенку моцна ўразіла, на якой дасканалай беларускай мове размаўляў з ім намеснік галоўнага лекара Полацкай гарадской бальніцы Андрэй Ільніцкі.Аркуш Алесь
00:00
У мінскай кнігарні “Ў галерэі” адбылася прэзентацыя кнігі Сяргея Харэўскага, "ПраМоўленае". У імпрэзе ўзялі ўдзел Адам Глобус, Міхал Анемпадыстаў, Валянцін Акудовіч. Сяргей Харэўскі сабраў пад адну вокладку свае эсэ, якія былі напісаны пераважна ў сярэдзіне 90-х гадоў.Аркуш Алесь
00:00
Паэтка Віка Трэнас нарадзілася 1984 года ў Мінску. У 2007 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт. Зараз працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Зяўляецца таксама літаратурным аглядальнікам інтэрнет-выдання «Новая Еўропа». Аўтар двух зборнікаў паэзіі. Апошняя кніга «Экзістэнцыйны пейзаж» выйшла ў мінскім выдавецтве “Галіяфы” ў 2008 годзе.Аркуш Алесь
00:00
Працягваем знаёміць з кнігай Вікі Трэнас «Экзістэнцыйны пейзаж». Старонкі з кнігі чытае Яна Запольская.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska