навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы пачуеце: у Гродне абмяркоўвалі феномен Нёмана; гутарку з рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура” Юрасём Пацюпам, а таксама рэцнзію на зборнік вершаў Юркі Буйнюка “Самота дажджу”.
:
::
На працягу многіх стагоддзяў рака Нёман аб’ядноўвае народы трох краінаў - Беларусі, Літвы і Польшчы, якія маюць агульную гісторыю і дасягненні ў культуры ды іншых сферах жыцця. Менавіта Феномен ракі Нёман у розных аспектах, паводле загадчыка кафедры археалогіі і этналогіі Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Сяргея Піваварчыка, сабраліся абмеркаваць навукоўцы краінаў-суседак у гарадзенскім Новым замку.Аркуш Алесь
00:00
Маладая беларуская паэтка, вядомая аматарам паэзіі як у Беларусі, так і па-за яе межамі, Валерыя Кустава рыхтуе да выхаду новую кнігу сваіх вершаў. Пра асаблівасці гэтага зборніка з паэткай пагутарыў Аляксей Красоўскі. Тэрмін, у які новая кніга паэзіі Валярыны Куставай пабачыць свет, паэтка пакуль трымае ў сакрэце, але вядома, што выданне ў дадзены час праходзіць апошнія этапы дапрацоўкі і неўзабаве трапіць да чытача.Аркуш Алесь
00:00
У Мінску сёлета ладзіўся пяты кангрэс беларусістаў свету, які сабраў навукоўцаў з розных краінаў, якія займаюцца беларускім пытаннем. Цягам двух дзён у Акадэміі навук, інстытуце гісторыі, беларускім дзяржаўным універсітэце ды інстытуце эканомікі адбываліся паседжанні, прэзентацыі і навуковыя дыскусіі. Узначальваў аргкамітэт кангрэсу Сяргей Запрудскі.Аркуш Алесь
00:00
Юрась Пацюпа скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага ўнівэрсітэту. Нейкі час выкладаў у гэтай навучальнай установе. Неўзабаве з’ехаў у Мінск і пачаў працаваць рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Сёння ён адзін з самых аўтарытэтных рэдактароў. З ім раяцца, з ім спрачаюцца. Але ўплыў яго на фармаванне сучаснай беларускай мовы прыкметны. Мая гутарка з Юрасём Пацюпам пачалася з пытання, пра асноўныя моўныя памылкі, якія сустракаюцца яму падчас рэдактарскай працы.Аркуш Алесь
00:00
Юрка Буйнюк нарадзіўся 1981 годзе на Беласточчыне ў вёсцы Маліннікі. Скончыў беларускую філалогію Беластоцкага універсітэта. Сябра літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. У 2009 годзе выдаў свой другі зборнік вершаў “Самота дажджу”.Аркуш Алесь
00:00
Працягваем знаёміць з кнігай Юркі Буйнюка “Самота дажджу”. Вершы з кнігі чытае Яна Запольская.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska