навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы пачуеце: у Санкт-Пецярбургу адбылася міжнародная канферэнцыя «Санкт-Пецярбург і беларуская культура»; паэтка Аксана Спрынчан рыхтуецца да паездкі на швецкую выспу Готланд; а таксама рэцэнзію на кнігу Тацяны Сапач «Няхай не пакіне нас Восень».
:
::
Цяперашні старшыня грамадзкай камісіі па справах аховы спадчыны, у нядаўнім мінулым міністр культуры і друку Беларусі, амбасадар Беларусі ў Румыніі і генеральны консул Беларусі ў Гданьску, Анатоль Бутэвіч прэзентаваў у менскім кніжным салоне адразу тры свае кніжкі на гістарычную тэматыку, прадставіўшы ў сваёй асобе і талент літаратара.Аркуш Алесь
00:00
Дзякуючы амбасадару Швецыі ў Беларусі Стэфану Эрыксану штогод беларускія літаратары маюць магчымасць папрацаваць і адпачыць у Доме творчасці на швецкай выспе Готланд. Дзеля гэтага наладжваюцца адмысловы конкурсы. Сёлета пераможцам гэтага конкурсу стала менская паэта Аксана Спрынчан. 1 ліпеня яна накіруецца на Готланд, дзе яна мяркуе не толькі пісаць, але і шмат фатаграфаваць, асабліва тамтэйшыя кветкіАркуш Алесь
00:00
15 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адбылася 18-ая міжнародная канферэнцыя «Санкт-Пецярбург і беларуская культура». Арганізатарамі яе традыцыйна выступае Расійская нацыянальная бібліятэка і Санкт-Пецярбургская асацыяцыя беларусістаў. Сёлета канференцыя была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута Дзмітрый Вінаходаў, вядомы ў Беларусі як перакладчык на рускую мову кнігу Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня»,Аркуш Алесь
00:00
Сорамам для ўладаў, як гродзенскіх так і беларускіх, назваў паэт Уладзімір Някляеў адсутнасць прыстойнага памяшкання дзеля размяшчэння там музея Васіля Быкава, які на дадзены момант знаходзіцца ў пакоі плошчай меней за дваццаць квадратных метраў. Наведваючы музей Васіля Быкава ў Гродне, Уладзімір Някляеў зазначыў, што дзеянні ўладаў у дачыненні да памяці знакамітага пісьменніка выглядаюць ганебнаАркуш Алесь
00:00
Беларускія пісьменнікі працягваюць актыўна сустракацца з вучнямі школ. 21 чэрвеня адбылася сустрэча з вучнямі і настаўнікамі менскай школы № 181, на ёй прысутнічалі таксама настаўнікі і вучні суседняй 213-й школы. На сустрэчу прыйшлі літаратары Арцём Кавалёўскі, Серж Мінскевіч і Зміцер Вішнёў, які згадаў, што мае дзіцячыя вершы і нават некалі падрыхтаваў да друку дзіцячую кнігуАркуш Алесь
00:00
Тацяна Сапач, паэтка, журналістка, перакладчыца. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава Маладэчанскага раёну, скончыла журфак БДУ. Рэдактар праграмы “Віленскі сшытак” на Літоўскай нацыянальнай тэлевізіі. Жыве ў Вільні. У 2008 годзе ў серыі «Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў» выйшаў зборнік паэзіі Тацяны Сапач «Няхай не пакіне нас Восень».Аркуш Алесь
00:00
Працягваем знаёміць з кнігай Тацяны Сапач «Няхай не пакіне нас Восень». Вершы з кнігі чытае Тацяна КозікАркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska