навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы пачуеце: у Беларусі праходзяць «Купалаўскія дні»; створаны дакументальны фільм «Эпоха Барадуліна», а таксама рэцэнзію на кнігу Вінцэся Мудрова «Ператвораныя ў попел».
:
::
Штогод на канцы чэрвеня пачатку ліпеня ў Беларусі адбываюцца Купалаўскія дні, у межах якіх сёлета 4 ліпеня на радзіме народнага паэта ў Вязынцы святкуецца дзень нараджэння Янкі Купалы, а ў сам дзень нараджэння – 7 ліпеня – адбудзецца ўскладанне кветак да помніка Купалу ў Менску. У дзень смерці народнага паэта 28 чэрвеня ля яго магілы на менскіх Вайсковых могілках адбылася грамадзкая акцыя «Жальбіны». Удзельнічала ў ёй і кіраўнік сталічнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Мацівасян.Аркуш Алесь
00:00
Дакументальны фільм прысвечаны жыццю народнага паэта беларусі Рыгора Барадуліна быў прадстаўлены менскай публіцы. Кінастужка створаная намаганнямі рэжысера Віктара Корзуна і прадусара Касі Камоцкай.Аркуш Алесь
00:00
Чэрвень – час адпачынаў і пачатак канікул у школьнікаў. Аднак беларускія пісьменнікі працягваюць сустракацца з чытачамі як у сталіцы, так і рэгіёнах. Назвычай цікавыя вандроўкі і сустрэчы мелі ў чэрвені паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк.Аркуш Алесь
00:00
У Берліне загучалі беларускія вершы. Менская паэтка Валерыя Кустава ўзяла ўдзел у міжнародных літаратурных чытаннях, якія ладзіліся ў рамках Берлінскага літаратурнага калоквіюма. Валерыя ўжо трэці раз наведала Берлін, але гэтым разам яна прыехала ў нямецкую сталіцу па літаратурнай стыпендыі на цэлы месяц, падчас якога адбудзецца шэраг мерапрыемстваў з яе ўдзеламАркуш Алесь
00:00
Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» скончыла збор подпісаў за з’яўленне у Мінску і Гродна вуліц імя Васіля Быкава. Кіраўнік кампаніі паэт Уладзімір Някляеў паабяцаў прадпрыняць рашучыя крокі ў тым выпадку, калі ўлады ўсё ж не прызнаюць тыя 70 тыс. подпісаў, якія былі сабраныя грамадскімі актывістаміАркуш Алесь
00:00
Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Адзін з самых яскравых прадстаўнікоў так званай полацкай прозы. У студэнцкія гады выдаваў падпольны альманах «Блакітны ліхтар». У 2005 годзе выдаў кнігу эсэістыкі і ўспамінаў «Ператвораныя ў попел».Аркуш Алесь
00:00
Працягваем знаёміць з кнігай Вінцэся Мудрова «Ператвораныя ў попел». Старонкі з кнігі чытае Антон Разумоўскі.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska