навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы пачуеце: Купалле адсвяткавалі і ў музеі Янкі Купалы; літаб'яднанне «Вобла» пераехала ў «Падземку»; а таксама рэцэнзію на фотальбом «Ад Полацка пачаўся свет».
:
::
Бадай не будзе памылкай, калі сказаць, што Купалле адно з самых любімых святаў беларускіх пісьменнікаў. Пра яго напісана безліч мастацкіх твораў. Таму не дзіўна, што гэтае свята адзначаюць таксама і ў літаратурным музеі Янкі Купалы. Сёлета на падворку і ў памяшканні музея сабраліся музыкі і танцоры, сярод якіх старадаўнюю музыку зайграў і гурт «Ліцвіны» са сваім кіраўніком Уладзімірам Бярберавым. Свята наведаў Аляксей КрасоўскіАркуш Алесь
00:00
Як мы паведамлялі ў мінулай перадачы на пачатку ліпеня быў дадзены старт адразу некалькім літаратурным конкурсам. Па-першае, інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” абвесціў конкурс на лепшыя мастацкія пераклады. Па-другое, інтэрнэт-рэсурс Мoladz.org, праект "ВОКА" і грамадская кампанія "Будзьма Беларусамі!" абвясцілі пачатак конкурса ў межах падтрымкі маладых творцаў. Але, як высветлілася, гэтымі днямі заснаваны яшчэ адзін літаратурны конкурс. Віцебскае абласное аддзяленне Саюз беларускіх пАркуш Алесь
00:00
10 ліпеня, у рамках беластоцкага Другога міжнароднага фестывалю кіно і тэатральных прафесіяў "Filmvisage" у кнігарні Akcent адбылася прэзентацыя адмысловага нумара літаратурна-мастацкага беластоцкага часопіса «Kartki», прысвечанага 20-годдзю выдання. Гэты перыёдык вядомы ў Беларусю сваім прыхільным стаўленне да беларускай культуры, на яго старонках бадай у кожным нумары прысутнічаюць публікацыі на беларускую тэму. Пра гісторыю часопіса і яго планы я пагутарыў з галоўным рэдактарам «Картак» Богданам ДудкамАркуш Алесь
00:00
Уладзімір Арлоў нарадзіўся 25 жніўня 1953 году ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў журналістам, рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура» і часопісе «Крыніца». Сёлета стаў лаўрэатам міжнароднай літаратурнай прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды», заснаванай гарадскімі ўладамі Гданьска. Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі і гістарычнай эсэістыкі. У 2005 годзе разам з вядомым беларускім фотамайстрам Сяргеем Плыткевічам выдаў фотаальбом пра родны горад «Ад Полацка пачаўся свет».Аркуш Алесь
00:00
Працягваем расказваць пра фотаальбом «Ад Полацка пачаўся свет...». Пра тое як паўстала гэтае выданне згадвае адзін з яе аўтараў – Уладзімір Арлоў.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska