навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы пачуеце: у Менску праходзіць міжнародны фестываль эксперыментальнага мастацтва «Дах-11»; 110-годдзе Уладзімра Дубоўкі; а таксама рэцэнзію на кнігу Алега Мінкіна «Сурма».
:
::
Спектаклі, канцэрты, інсталяцыі, пэрформансы, выступы літаратараў. Інтэрпрэтацыя “Таемнай вячэры” з саломы, паказ фільмаў з Падляшша, жывое агучванне фільмаў ды шмат чаго іншага чакае наведнікаў 11-га фэстывалю “Дах”, які праводзіцца па чарзе ў Бэрліне і Менску. Сяргей Будкін пагутарыў з арганізатарамі фэсту Алесем Родзіным і Змітром Юркевічам пра самыя цікавыя імпрэзы на фэсце і дазнаўся чаму да назвы “Дах” дадалі слова “Жах”Аркуш Алесь
00:00
У перадачы «Жыццё з літаратурай» працягваем расказваць пра міжнародны фестываль эксперыментальнага мастацтва «Дах-11». Традыцыйна бярэ ўдзел у гэтым фестывалі і менскае выдавецтва «Галіяфы». Дырэктар выдавацтва Зміцер Вішнёў асабіста ўдзельнічае ў мерапрыемствах фэсту ці не ад самага яго заснавання.Аркуш Алесь
00:00
Алег Мінкін нарадзіўся 31 сакавіка 1952 года ў вёсцы Чарняўка Хоцімскага раёна Магілеўскай вобласці. Пасля заканчэння Бабруйскай школы-інтэрната вучыўся ў Маскве ў тэхнічным вузе. Доўгі час працаваў у сістэме транспартыроўкі нафты ў Беларусі і Расіі. Зараз жыве ў Вільні, дзе выдаваў газету «Рунь». Першая кніга паэзіі Алега Мінкіна «Сурма» выйшла ў 1985 годзе ў менскім выдавецтве «Мастацкая літаратура».Аркуш Алесь
00:00
Працягваем расказваць пра кнігу Алега Мінкіна «Сурма». Вершы з кнігі чытае Антон Разумоўскі.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska