навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы пачуеце: выйшаў самы поўны збор твораў Ларысы Геніюш; у Менску адбыўся пленэр Язэпа Драздовіча; а таксама рэцэнзію на кнігі Галіны Булыкі «Сінтэз».
:
::
Выдаўцы выканалі сваё абяцанне, да 100-годдзя Ларысы Геніюш пабачыў свет самы поўны збор твораў паэткі ў двух тамах. Укладанне кніг зрабіў паэт Міхась Скобла. Дарэчы, гэта ўжо пятае выданне Ларысы Геніюш, якое рыхтаваў да друку Міхась.Аркуш Алесь
00:00
У Лунінцы каля помніка даследчыку Міколу Калінковічу адбыўся Дзень памяці. Згадвалі двух выбітных асобаў – класіка расійскай літаратуры Аляксандра Блока і даследчыка палескага перыяду ягонай творчасці Міколу Калінковіча. Галоўны арганізатар мерапрыемства, журналістка Таццяна Канапацкая, апавяла прысутным пра творчасць паэтаў і пра яе значнасць для Палесся. Выступалі мясцовыя бібліятэкары. Госці з Расіі – паэты Ірына Карэніна і Андрэй Пермякоў – чыталі вершы. Зміцер Вішнёў урачыста прэзентаваў некалькі кніжАркуш Алесь
00:00
У перадачы «Жыццё з літаратурай» пра планы беларускіх пісьменнікаў. Адной з самых гучных леташніх літаратурных падзеяў стала канфіскацыя КДБ рукапісу рамана Паўла Севярынка «Сэрца святла». Падчас ператрусу ў аднога з грамадскіх актывістаў супрацоўнікі спецслужбы знайшлі рукапіс рамана, які ўтрымліваў больш 700 старонак тэксту. Гэта быў адзіны асобнік твора. Раман канфіскавалі, але праз нейкі час вярнулі аўтару. Я пацікавіўся ў Паўла Севярынца пра далейшы лёс «Сэрца святла».Аркуш Алесь
00:00
Працягваем расказваць пра паэтычны зборнік Галіны Булыкі «Сінтэз». Вершы з кнігі чытае Тацяна Козік.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska