навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы пачуеце: у Зэльве адбыліся ўрычыстасці да 100-годдзя Ларысы Геніюш; Уладзімір Арлоў з сябрамі збіраецца ў вандроўку на выспу; а таксама рэцэнзію на кнігу «Паэты-цары» Лявона Вашко.
:
::
7 жніўня ў Зэльве адбыліся ўрачыстасці да 100-годдзя Ларысы Геніюш. Як і чакалася, мясцовыя ўлада не далі ані адкрыць мемарыяльную шыльду на доме, дзе жыла вядомая паэтка, ані правесці прэзентацыі новых кніг пісьменніцы ў Доме культуры. Шыльду, якая была прымацавана да дома раней, знялі міліцыянты напярэдадні ўрачыстасяцяў, а абяцаную залу мясцовага Дома культуры зачынілі і не дазволілі ў ёй праводзіць імпрэзу. Сваімі ўражаннямі пра тое, як сустрэла Зэльва гасцей, што прыехалі ў мястэчка на юбілей паэткі, Аркуш Алесь
00:00
У перадачы «Жыццё з літаратурай» працягваем распытваюць беларускіх пісьменнікаў пра іх творчыя планы. У мінулай перадачы пра свой раман «Сэрца святла» расказваў Павал Севярынец. Сёння сваімі планамі дзеліцца Артур Клінаў. Гэты вядомы беларускі мастак і літаратар таксама напісаў раман, называецца ён „Шалом”. Кніга апавядае пра мастака з Магілёва, які прыязджае ў Нямеччыну на скульптурны пленэр. На "блашыным" рынку ён знаходзіць кайзераўскі шалом — са шпілем наверсе, апранае яго на галаву і… вырашае больш ніАркуш Алесь
00:00
З швецкай выспы Готланд вярнулася беларуская паэтка Аксана Спрынчан. У 2009 годзе яна стала лаўрэаткай конкурса «Літаратура дзецям», які праводзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Паколькі конкурс праводзіўся сумесна са шведскім бокам, то ў якасці ўзнагароды паэтка атрымала месяц у Швецыі ў гордзе Візбі ў Балтыйскім цэнтры пісьменнікаў і перакладчыкаў. Месяц паэтка не толькі знаёмілася з цікавымі мясцінамі выспы Готланд, але і ўдзельнічала ў розных імпрэзых і сустрэчах.Аркуш Алесь
00:00
У перадачы «Жыццё з літаратурай» працягваем тэму вандровак. Штогод вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў з сябрамі робіць падарожжа на адну з выспаў, якіх шмат на беларускіх азёрах. Сёлета вандроўнікі наведаюць Езярышчанскае возера, якое мяжуе з Расійскай Федэрацыяй. Па словах Уладзіміра Арлова, на адной з выспаў гэтага возера некалі стаяла фартэцыя.Аркуш Алесь
00:00
Працягваем расказваць пра кнігу Лявона Вашко «Паэты-цары». Урывак з апавядання «Дні героя» чытае Антон Разумоўскі.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska