- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння ў перадачы пачуеце: раман Курта Вонегута «Бойня №5» прэзентавалі ў Мінску; выйшаў новы нумар часопіса «Дзеяслоў»; а таксама рэцэнзію на зборнік паэзіі Леаніда Галубовіча «Таемнасць агню». // Героі рамана Курта Вонегута “Бойня №5” загаварылі па-беларуску. У Мінску прайшла прэзентацыя беларускага выдання твора славутага амерыканскага пісьменніка, на якой пабываў Сяргей Будкін. Перакладчык Вонегута – Павал Касцюкевіч распачаў імпрэзу з імправізаванай малітвы.