- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння ў перадачы пачуеце: заснавальнік слэму выступіў у Менску; выйшла па-польску кніга Наталкі Бабінай «Рыбін горад»; а таксама рэцэнзію на кнігу Алега Мінкіна "Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў". // Менск з шэрагам выступаў і сустрэч наведаў амерыканскі паэт, заснавальнік слэм-руху ў паэзіі Марк Сміт. Адна з сустрэчаў уяўляла сабой майстар-клас ад замежнага госця для маладых беларускіх паэтаў, мадэратарам якой выступіў старшыня беларускага ПЭН-цэнтру, паэт Андрэй Хадановіч.