- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння ў перадачы пачуеце: пабачыў свет 14-ы нумар «Тэрмапілаў»; у Гародні адбылася прэзентацыя кнігі Вольгі Такарчук, выдадзенай па-беларуску; а таксама рэцэнзію на зборнік паэзіі Міколы Папекі «Чанавікі...» // Выйшаў з друку 14 нумар літаратурнага часопіса «Тэрмапілы», які выдае ў беластоку Беларускае літаратурнае аб'яднанне «Белавежа». Проза Янкі Сіпакова, Радзіма Гарэцкага, Сакрата Яновіча, Галіны Сяўрук, паэзія беларускіх літаратараў з Беларусі і Беласточчыны, літаратурная крытыка і літаратуразнаўчыя артыкулы знайшліся пад вокладкаў больш чым трохсотстаронкавага выдання. Па словах старшыні літаратурнага аб’яднання „Белавежа” Яна Чыквіна, кожныя „Тэрмапілы” адметныя.