- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння ў перадачы пачуеце: у Таліне адкрылася грамадская бібіліятэка імя Уладзіміра Караткевіча; у Менску прайшла презентацыя кнігі «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» а таксама рэцэнзію на кнігу Валянціна Акудовіча «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека». // У Таліне адкрылася грамадская бібліятэка для беларусаў Эстоніі. Яе памяшканне знаходзіцца ў самым цэнтры горада ў старым раёне каля сімвала сталіцы Эстоніі – царквы св. Олафа. З паслугаў бібліятэкі зможа скарыстацца кожны з 14 тысяч беларусаў, якія зараз пражываюць у гэтай прыбалтыйскай краіне. Бібліятэце нададзена ганаровае імя Уладзіміра Караткевіча. Ініцыятарам паўставання культурніцкай установы выступіў кіраўнік “Грамадскай асацыяцыі еўрапейскіх ініцыятываў” Артур Цурбакоў