навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы пачуеце: у Гайнаўцы адбылася прэзентацыя новых кніг Міхася Андрасюка; гутарку з Ганнай Кандрацюк; а таксама рэцензію на зборнік вершаў Сержа Мінскевіча «Праз галеРэю».
:
::
“Вагон другога класа” па-польску і “Вуліца Добрай Надзеі” па-беларуску - гэтыя дзве новыя кнігі Міхася Андрасюка былі прадстаўлены на суд жыхароў Гайнаўкі, роднага горада аўтара. Чытанне фрагментаў кніг, сяброўская гутарка стварыла адмысловы настрой, у якім, як падкрэсліў мастак Яраслаў Пэршка, праявілася душа аўтара.Аркуш Алесь
00:00
У Беластоку пабачыла свет яшчэ адна беларуская кніга. Яе аўтарка Ганна Кандрацюк – журналістка тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». Кніга называецца “Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.” і прысвечана паэту Антолю Сысу, які рана пайшоў з жыцця. Ганна Кандрацюк, якая вельмі любіць паэзію Сыса, наведала шматлікія мясціны, звязаныя з імем паэта, у тым ліку і яго родную вёску Гарошкаў. Паэт прысутнічае ў кнізе ва ўспамінах сяброў і сваякоў, а перадусім у пошуках аўтаркі, Ганны Кандрацюк, вытокаў яго паэтычнага талеАркуш Алесь
00:00
У сядзібе партыі БНФ адбылася творчая сустрэча з паэтам Славамірам Адамовічам. Аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў чытаў аматарам паэзіі свае вершы, адказаў на пытанні, у тым ліку і пра гады, праведзеныя ў Нарвегіі. Як зазначае сам герой сустрэчы, ён даўно не сустракаўся з чытачамі на радзіме. Славамір Адамовіч эміграваў у Нарвегію ў 2002 годзе, дзе атрымаў статус «гуманітарнага ўцекача», але летась вярнуўся ў Беларусь. Яго пяру належыць шэраг паэтычных зборнікаў і дакументальная кніга «Турэмны дзёньнік». ЗаАркуш Алесь
00:00
Серж Мінскевіч – вядомы як бард, паэт, перакладчык Адама Міцкевіча.
У 1996 годзе скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Быў сярод заснавальнікаў Таварыства вольных літаратараў. Адзін з арганізатараў і удзельнікаў літаратурнай суполкі «Бум-Бам-Літ», пра якую напісаў кнігу «Я з Бум-Бам-Літу». Працуе ў Інстытуце літаратуры Нацыянальнай Анадэміі Навук Беларусі. Сваю першую кніжку «Праз галеРэю» выдаў у Полацку ў 1994 годзе.Аркуш Алесь
00:00
Працягваем знаёміць з паэтычным зборнікам Сержа Мінскевіча «Праз галеРэю». Вершы з кнігі чытае Яна Запольская.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska