навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы пачуеце: беларускія перакладчыкі правялі вечарыну “У чытанні калядаў”; трагічна загінула ў аўтакатастрофе паэтка Тацяна Сапач; а таксама рэцэнзію на першую кнігу Тацяны Сапач “Восень”.
:
::
Беларускія літаратары-перакладчыкі, разам са стваральнікамі першага ў Беларусі часопіса перакладной літаратуры “Прайдзісвет”, правялі вечарыну пад назовам “У чытанні калядаў”. Некаторыя пераклады ды ўласныя творы на тэматыку калядных святаў прагучалі з не вясёлым настроем, як заўважыў куратар вечарыны, беларускі паэт Андрэй Хадановіч.Аркуш Алесь
00:00
У кнігарні выдавецтва “Галіяфы”, што месціцца ў менскай галерэі мастацтваў “Падземка”, адбылася прэзентацыя кнігі пад назовам “П’яўка”, аўтарства беларускага пісьменніка Юрыя Станкевіча.Аркуш Алесь
00:00
Трагічны сыход з жыцця беларускай паэткі, журналісткі і перакладчыцы Таццяны Сапач, які адбыўся ў выніку аўтакатастрофы, не пакінуў абыякавымі гамельчукоў. Даўнія сябры сям’і Дубаўцоў – праваабаронца Алесь Яўсеянка і бард Вальжына Цярэшчанка – узгадваюць гомельскі перыяд творчасці і жыцця Таццяны Сапач. У сярэдзіне 1980-х гадоў сям’я Дубаўцоў прыехала ў Гомель па размеркаванні. Паралельна з афіцыйнай працай Сяргей Дубавец і Таццяна Сапач распачалі дзейнасць па стварэнні нефармальных аб’яднанняў, з нетраў яАркуш Алесь
00:00
Тацяна Сапач нарадзілася ў 1962 годзе ў вёсцы Маркава Маладзечанскага раёна. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Удзельнічала ў беларускім маладзёвым нацыянальным руху. На пачатку 90-х разам з мужам Сяргеем Дубаўцом пераехала ў Вільню, дзе пачала працаваць на літоўскім тэлебачанні робячы беларускую праграму “Віленск сшытак”. 27 снежня 2010 года трагічна загінула ў аўтакатастрофе. Аўтарка двух зборнікаў вершаў, першы з якіх, “Восень”, выйшаў у Мінску ў 1991 годзе.Аркуш Алесь
00:00
Працягваем знаёміць з першым зборнікам вершаў Тацяны Сапач “Восень”. Вершы з кнігі чытае Вера Бурлак.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska