- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння ў перадачы пачуеце: беларускі ПЭН-цэнтр вылучыў Уладзіміра Някляева на атрыманне Нобелеўскай прэміі; неўзабаве выйдзе збор твораў Эдгара Алана По ў перакладзе на беларускую мову; а таксама рэцэнзію на кнігу Мікола Касцюкевіча «Германія» // На сёлетнюю Нобелеўскую прэмію можа быць намінаваны беларускі літаратар. Беларускі ПЭН-цэнтр пачаў падрыхтоўку да вылучэння Уладзіміра Някляева на самую прэстыжную літаратурную прэмію ў свеце. Сам паэт і грамадскі дзеяч цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам у чаканні суда ў справе акцыі 19-га снежня, яму забаронена кантактаваць з паплечнікамі і журналістамі. З прапановай такога вылучэння выступіў паэт Генадзь Бураўкін.