- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад гэткім загалоўкам паявіўся ў канадзкім «Беларускім Эмігранце» дыскусыйны артыкул Сп. Залешчаніна. Тэма, ад даўжэйшага часу, надзвычайна актуальная. Аднак. ня гледзячы на яе важнасьць, няпрыстойныя напады, не па адрасу, украінскай прэсы, з якімі, у асабліва злоснай форме, выступаў і выступае бандэраўскі «Украінский Самостійнік», беларуская грамадзкасьць не прысьвячала гэтай тэме болыпай увагі; а нельга сказаць, што гэтая праблема ня цікавіць нашую эміграцыю. Усё-ж, нашая прэса маўчала амаль да апошняга часу. Гэтая нязвычайная дыскрэцыя вельмі добра сьветчыць аб здысцыплінаванасьці нашых грамадзкіх дзеячоў. Яны, ня хочучы перашкодзіць разьвіцьцю падзеяў, з «стоіцкім» спакоем пераносяць умешваньні розных А. Б. Н-аў у беларускія нутраныя праблемы. (Я. Жытко, Байкот ці супрацоўніцтва з Амэрьіканскім Камітэтам Вызваленьня Народау Расеі?, фрагмэнт)