- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як толькі Беларусь лучыла (трапіла, папала) пад Маскоўшчыну, дык Маскалі заўсёды Беларусаў перасьледавалі. Перасьледаваў раней царскі ўрад, а з 1918 году перасьлядуюць Беларусаў маскоўскія комуністыя. У 1923-1928 г. г. у БСРР (Беларускай Соцыялістычнай Радавай Рэспубліццы) была беларускаму жыцьцю некаторая палёгка. Але пачынаючы з канца 1928 г. ў БСРР i РСФСР (Расейскай Соцыялістычнай Фэдэрацыйнай Савецкай Рэспубліццы, да каторай прылучана ўсходняя траціна Беларусі) настае ўзноў надта вялікае перасьледаваньне Беларусаў Маскалямі. Зьмена дэкрэтам 28.VIII.1933 г. практычнай граматыкі ды правапісу беларускага языка ў БСРР ёсьць бяссумлеву кульмінацыйным пунктам у гэтым перасьледаваньні. Дык трэба да гэтае зьмены прыгледзіцца.