- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 17.02.1941 года ў вёсцы Пугачова (зараз раён Берасця). Скончыў сярэднюю школу №4 г. Берасця. Працаваў на новабудоўлях электрамантажнікам. Служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасля службы працаваў мастаком кінатэатраў горада, мытнікам і вучыўся на факультэце мовы і літаратуры Берасцейскага педагагічнага інстытута імя А.С. Пушкіна, які скончыў у 1967 годзе. Быў накіраваны на службу ў праваахоўчыя органы. У званні палкоўніка з пасады начальніка аддзела абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў (лістапад, 1994г.) выйшаў на пенсію. За гады службы ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, шэрагам медалёў, імя занесена ў "Кнігу гонару" МУС БССР. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2008 года.
Выступіў з паасобнымі творамі ў калектыўных зборніках: "Берасцейскія карані" (1993г.), "Верш на Свабоду" (2002г.), "3 прыродаю зліўшыся душою" (2002г.), "Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў" (2003г.). Выдаў тры зборнікі «Між вамі...» (1999), «Кастусь казаў» і «Наканаваны неспакой» (2008), за два апошнія атрымаў вядро мёду – мядовую літаратурную прэмію ад Міколы Папекі.
У вольным часе маляваў пейзажы.
Памёр Кастусь Жмінько 11 красавіка 2015 года ў Берасці
Невялічкі томік паэзіі, збор афарызмаў, меркаванняў, разваг. Сам аўтар называе гэтыя кароценькія выслоў, невялічкія вершыкі “канапкамі”, дарэчы такі ж тытул носіць адзін з раздзелаў кнігі. “Канапкі, бо такія маленечкія, як маленькія бутэрбродзікі, на адзін раз укусіць... і канапкі, бо прыходзяць у голаву... Болей »
Томік паэзіі Кастуся Жмінько, берасцейскага паэта, мастака, складаецца з вершаў розных гадоў. Некаторыя з іх былі напісаныя даўно, некаторыя зусім нядаўна. Як сказаў сам Кастусь, “трэба было сабраць, упарадкаваць тое, што назбіралася за гады”, а назбіралася гэтага шмат. Кніга “Наканаваны неспакой” выйўла... Болей »
Імя аўтара (жыве ў Брэсце) вядомае з 70-х гадоў па шматлікіх публікацыях у перыёдыцы. Сціплы і Самакрытычны, ён наважыўся сабраць вершы ў асобную кніжку толькі цяпер. Яго творы нягучныя, але глыбокія і сардэчныя, пранізаныя любоўю да роднай зямлі, спагадаю да чалавека.... Болей »
Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска.... Болей »
Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна... Болей »
Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных... Болей »