- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прачынаюся — бы выпускаю шасі. Адкідаю коўдру — як расшпільваю форменны сіні лётны кіцель. Спускаю ногі з ложку — і бачу як падаюць да борту трап. Першыя крокі па цьвёрдае паверхні няўклюдныя, немаўлячыя. Трохі хістае. Збоку падасца – пасьля сну, насамрэч – пасьля палёту. Так, я лётаю ў сьне. Раней – рэгулярна, цяпер – зрэдку. Справа, вядома, ня ў колькасьці палётаў, а ў самім факце знаходжаньня не на зямлі. Ня ведаю, як для іншых, а для мяне палёт пачынаецца тады, калі толькі заплюшчваю вочы ў тую ноч. Гэтае адчуваньне, як глыток чыстага кіслароду, ад якога кружыцца галава і цела робіцца бязважкім. (фрагмент)