- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
А што яшчэ ён спадзяваўся ўбачыць, углядаючыся праз мокрае акно ў ноч, у восень, у безнадзейнасць? Быць самотным — значыць трошкі памерці. Нешта стукнула ў шыбу, нібыта адзінота прасілася ў пакой… Не, яна, халодная пані Адзінота, ужо даўно царуе тут. Сядзіць побач, перад полымем каміна. І што ёй да ценяў былога, да тлуму і адчаю дзён, калі не верылася, што так будзе — вальтэр’янскае крэсла, камін, цішыня… Аднак што парушыла цішу? Гаспадар паднёс газоўку да акна. Вочы саслаблі, а калісьці мог пацэліць у цэшку на фуражцы… Нешта гайдаецца, падвешанае на вяроўцы да галіны старога каштана. Чалавек, спяшаючыся, расчыніў акно, і мокры вецер ударыў яго па шчацэ, быццам выпрабоўваў на хрысціянскую цярплівасць. (фрагмент)