- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«...Кансалідацыі няма, але ў той жа час асабіста кожны паэт піша менавіта сваю адну кнігу, і ён не можа выкруціцца. І нават калі яму 90, як Мілашу, то гэтая адна кніга працягваецца пастаянна, і ад яе не ўцячэш...». Пра «Вянок» Багдановіча і чабор Броўкі, пра верлібры Танка і правакацыі рамантыкаў Рыжкова ды Адамовіча ў Дзень закаханых разважае ў Зорнай студыі крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч. Удумлівы, разважлівы Ціхан раіць закаханым прачытаць ці перачытаць, між іншага, «Нельга забыць» Караткевіча, вершы Юрыя Гуменюка і Юрася Пацюпы, а флагманам сучаснае паэзіі лічыць жаночую лірыку.