- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Беларусі гэта самая дынамічная канфесія паводле рэальнага ўплыву на людзей, якая стварае канкурэнцыю і каталіцызму, і праваслаўю. Яна найбольш блізкая да апазіцыйных настрояў, бо сама традыцыйна апазіцыйная, – зазначае аб пратэстанцтве філосаф Валянцін Акудовіч. – Паводле Вэбэра, этас пратэстанцтва падтрымлівае прыватную прадпрымальнасць, ухваляе цяжкую працу ды ўзбагачэнне, але крытыкуе надмернасць і спажывецкасць. Маральным лічыцца аскетычны лад жыцця, а грахамі – гультайства і беднасць.