- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хто такі ў сучасным свеце крытык? Ці змагаюцца за ягоную непадкупную душу выдаўцы, каб жвавей прадаць свой тавар? Ці даводзіцца быць абачлівым у выбары сяброў і твораў, ці палаюць між літаратараў шэкспіраўскія жарсці? Пра гэта разважае госця праграмы – крытык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Ганна Кісліцына, якая не ўтойвае ад гледачоў і таго, якая ж ейная ўпадабаная беларуская кніга.