- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Мару, каб быў пастаўлены спектакль «Маленькі прынц», і мне ўсё роўна, каго я там буду граць. Проста чым больш гадасцяў адбываецца вакол, тым актуальнейшы гэты твор». Пра ўпадабаныя сыграныя і яшчэ не сыграныя ролі, пра ўзаемаадносіны паміж акторамі ў Купалаўскім тэатры, пра тое, што хочацца сказаць на музычнай сцэне ў 34 гады, а таксама крыху пра асабістае – смешна, шчыра і кранальна распавядае ў Зорнай студыі Марыся, Сара, Марлен, Пастушка, Цыганка, Прачка... а адным словам – актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Ганна Хітрык.