- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праграма з тымі, хто мысліць, і для тых, хто мысліць ды хоча змяніць сябе, а значыць, і свет. У 1991 годзе ў Вільні пастанавілі адрадзіць газету «Наша ніва», «першую беларускую газету з карцінкамі», як называлі яе самі стваральнікі. Закладзеная ў 1906-ым, гэтая газета сабрала вакол сябе бадай першых і самых істотных творцаў беларускай нацыі. Гэта былі браты Луцкевічы, Янка Купала, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля... І вось на пачатку 90-ых з’явіўся чалавек, які гэтую гісторыю ўзяў і мадыфікаваў.