- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дождж прайшоў. Сонца. Трава расьце. Блішчаць валуны. I мы расьцём, дужэем, наліваемся моцай і гартуем наш дух. Мы высока. Абапершыся на плячо маланкі і на поўныя грудзі ўдыхаючы азон, мы гаворым з самім Перуном. Мы памятаем сказанае: «Мы – дамо! Мы – сіла! Мы – права!» Бо мы маем нашу зямлю. Зь яе мы паўсталі, яе любім, у ейнае ўлоньне мы вернемся. I ў гэтым вечным кругабегу нам наканавана зьдзяйсьняць волю ёю народжаных – нашу волю да жыцьця.