Мележ Іван

Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942 годзе цяжка паранены. Пасля лячэння яго адправілі ў тыл. У 1943 годзе выкладаў ваенную падрыхтоўку і адначасова вучыўся на філалагічным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які знаходзіўся на станцыі Сходня пад Масквой. Закончыў універсітэт ужо ў Менску ў 1945 годзе, паступіў у аспірантуру і выкладаў беларускую літаратуру. І.Мележ працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у ЦК КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1967-1976), быў старшынёй Беларускага камітэта абароны міру і членам Сусветнага Савета Міру. Член СП Беларусі з 1945 года.

Выйшлі зборнікі аповесцей, апавяданняў, нарысаў, крытычных артыкулаў: «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Жыццёвыя клопаты» (1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976) і інш. Аўтар раманаў «Мінскі напрамак» (1950, кн. 1; 1952, кн. 1-3; дапрацаванае выданне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» - «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966), «Завеі, снежань» (1978). У 1969-1971 гг. выйшаў збор твораў у 6-і, у 1979-1985 гг. - у 10 тамах.

«У аснове Мележавага мастацкага свету - багаты рэальны свет простых людзей у іх адзінстве з прыродай, з зямлёй. Пісьменнік падае сваіх герояў ва ўсёй іх жыццёвай канкрэтнасці. Яны быццам выхаплены з жыцця. І не аддзелены ад яго, пададзены разам з жыццём, якое іх акружае, з якім яны пастаянна ўзаемадзейнічаюць» (С.Андраюк).

Іван Мележ узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»), Ленінскай прэміі (1972, за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, за кнігу «Жыццёвыя клопаты»).

Народны пісьменнік БССР (1972).

Памёр 09.08.1976 г.

 

Мележ Іван :: Выданьні

mp3
Мележ Іван, Людзі на балоце

Людзі на балоце

Мележ Іван

Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, вёска Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці — 9 жніўня 1976, Менск) — вядомы беларускі пісьменьнік. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман "Людзі на балоце", Ленінскай прэміі (1972) за раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў "Жыцьцёвыя клопаты" (пасьмяротна). Раман "Людзі на балоце" ўваходзіць у з... Болей »


mp3
Мележ Іван, Подых навальніцы

Подых навальніцы

Мележ Іван

Іван Паўлавіч Мележ (8 лютага 1921, вёска Глінішча Хойніцкага раёну Гомельскай вобласьці — 9 жніўня 1976, Менск) — вядомы беларускі пісьменьнік. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман "Людзі на балоце", Ленінскай прэміі (1972) за раманы "Людзі на балоце" і "Подых навальніцы", Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў "Жыцьцёвыя клопаты" (пасьмяротна). Твор "Подых навальніцы" - працяг раман... Болей »


pdf
Мележ Іван, Збор твораў у 6 тамах, Т. 1

Збор твораў у 6 тамах

ваенныя дзённікі, апавяданні, аповесці

Мележ Іван

Першы том у асноўным складаецца з твораў, напісаных у 1942-1947 гадах, да пачатку работы над раманам «Мінскі напрамак». З твораў пазнейшага часу ўключаны некалькі апавяданняў і аповесць «Дом пад сонцам». Большасць гэтых твораў была апублікавана ў першых кнігах пісьменніка — «У завіруху» (1946) і «Гарачы жнівень» (1948). Дакументальная аповесць «Дарогі на ўсход і на захад» выйшла асобнай кніжкай пад назвай «Заўсёды наперадзе» (1948). Пер... Болей »


pdf
Мележ Іван, Збор твораў у 6 тамах, Т. 2

Збор твораў у 6 тамах

Мінскі напрамак. Раман у трох кнігах. Кніга першая. Хмары на світанні

Мележ Іван

У другі том Збору твораў Івана Мележа ўваходзіць першая кніга рамана "Мінскі напрамак" - "Хмары на світанні". З Аўдоццяю Шабуніхаю было трое дзяцей: хлопчык год дванаццаці; дзяўчынка, худая, кволая, на год ці на два маладзейшая за хлопчыка; трэцяе дзіця, гадоў трох, яна несла ў хустцы, перавязанай цераз плячо. Аўдоцця з жалем паглядзела на дачку, як бы для таго, каб пераканацца, ці пройдзе тая. Непакоячыся аб дзецях, яна зусім забылася ... Болей »


pdf
Мележ Іван, Збор твораў у 6 тамах, Т. 4

Збор твораў у 6 тамах

аповесць, апавяданні, п’есы, нарысы

Мележ Іван

У чацвёрты том Збору твораў Івана Мележа ўваходзяць аповесць, апавяданні, п'есы, нарысы і падарожныя нататкі пісьменніка, якія былі напісаны на працягу 1954-1958 гг. Том завяршаецца артыкулам аўтабіяграфічнага характару. Блізкае і няблізкае. Упершыню аповесць была надрукавана ў часопісе «Полымя», 1954, № 6, пад назвай «Блізкае і далёкае». У значна дапоўненым выглядзе ўвайшла ў кнігу «Што ён за чалавек» (Мінск, 1961) пад назвай «Зямля, я... Болей »


pdf
Мележ Іван, Збор твораў у 6 тамах, Т. 5

Збор твораў у 6 тамах

Людзі на балоце. Раман

Мележ Іван

Пяты том Збору твораў Івана Мележа складае першая кніга «Палескай хронікі» — раман «Людзі на балоце», які шырока вядомы чытачам. Болей »


pdf
Мележ Іван, Збор твораў у 6 тамах, Т. 6

Збор твораў у 6 тамах

Подых навальніцы. Раман

Мележ Іван

У шосты том Збору твораў Івана Мележа ўваходзіць шырока вядомы чытачу раман «Подых навальніцы». Болей »


pdf
epub
Мележ Іван, Блізкае і далёкае

Блізкае і далёкае

Мележ Іван

Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942 годзе цяжка паранены. Пасля лячэння яго адправілі ў тыл. У 1943 годзе выкладаў ваенную падрыхтоўку і адначасова вучыўся на філалагічным фа... Болей »


pdf
Мележ Іван, Першая кніга

Першая кніга

Дзённікі. Сшыткі. З запісных кніжак

Мележ Іван

«Першая кніга» Івана Мележа — гэта сапраў-ды самая першая кніга пісьменніка, якая пісалася на фронце і ў шпіталях маладым салдатам Іванам Мепежам. Дзённікі і запісныя кніжкі, праз многа год сабраныя ў адно цэлае — хвалюючая кніга не толькі пра лёс юнака на вайне, але і пра вялікі народны подзвіг. Болей »


pdf
Мележ Іван, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Мележ Іван

У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ўключаны выдатнейшы раман «Людзі на балоце», першы з цыклу «Палеская хроніка», лепшыя апавяданні, старонкі з «Дзённіка» і з «Запісных кніжак», а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная пазіцыя пісьменніка Гэта — семнаццатая кніга серыі «Беларускі кнігазбор». Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-6]   Наступная   Апошняя