- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу, якую вы, шаноўныя чытачы, трымаеце ў руках, напісалі тыя, хто добра ведаў, шчыра сябраваў і вучыўся ў выдатнага педагога, рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі Валянціна Іванавіча Ермаловіча. Гэта кніга — светлая памяць пра чалавека, якога мы ведалі, якога часта прыгадваем сёння самымі добрымі словамі. І да гэтай памяці далучыліся былыя сябры і вучні з Магілёва, дзе ён жыў і працаваў, а таксама з Мінска, Слоніма, Бялынічаў, Краснаполля… Пра Валянціна Іванавіча маглі б успомніць сотні людзей, якія яго ведалі, якіх ён вучыў, з кім працаваў. І, магчыма, наша кніга будзе толькі першай ластаўкай успамінаў пра яго. А да наступных юбілеяў рэжысёра Ермаловіча напішуцца новыя згадкі…