be

Беларускі кнігазбор

Беларускі кнігазбор. Выданьні

Выбраныя творы

Выбраныя творы


Лёсік Язэп

Язэп Лёсік (1993-1940) — адзін з самых актыўных дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння першай чвэрці мінулага стагоддзя. Яго літаратурная творчасць (вершы, апавяданні) была высока ацэнена крытыкай. Але найбольшы водгалас атрымала яго баявая публіцыстыка, скіраваная на барацьбу за палітычную незалежнасць... Болей »

Выбранае
pdf

Выбранае


Надсан Аляксандр

У кнізе змешчаны творы вядомага святара – апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў замежжа айца Аляксандра Надсана, якія адлюстроўваюць усё багацце і змястоўнасць яго багаслоўскай, пастырскай, літаратурна-навуковай, грамадска-публіцыстычнай, гістарычнай, асветніцкай і перакладчыцкай дзейнасці.... Болей »

Выбраныя творы

Выбраныя творы


Кулакоўскі Аляксей

Аляксей Кулакоўскі (1913—1986) — вядомы беларускі празаік. Творчасць яго жанрава і тэматычна багатая і разнастайная. У многіх творах багатая аўтабіяграфічная аснова. Аднатомнік склалі раман «Сцежкі зведаныя і ня-зведаныя», лепшыя аповесці і апавяданні і крытычныя артыкулы. Семдзясят пяты том кніжнага... Болей »

Усходняе Палессе

Усходняе Палессе


Машынскі Казімір

Казімір Машынскі (1887-1959) — сусветнавядомы польскі вучоны-этнограф, аўтар фундаментальных даследаванняў «Народная культура славян», «Чалавек. Уступ да агульнай этнаграфіі і этналогіі» і інш. Асабліва цікавіла польскага вучонага самабытная народная культура ўсходняй часткі беларускага Палесся, якое... Болей »

Выбраныя творы
pdf epub

Выбраныя творы


Карамазаў Віктар

Том выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага Віктара Карамазава (нар. 1934) складаецца з рамана «Мастак і парабкі», лепшых апавяданняў і эсэ, а таксама публіцыстычнага слова пісьменніка па пытаннях беларускай літаратуры на мяжы двух стагоддзяў — дыялога з паэтам Леанідам... Болей »

Выбраныя творы
pdf epub

Выбраныя творы


Арабей Лідзія

Кнігу выбраных твораў вядомай беларускай пісьменніцы Лідзіі Арабей (н. 1925) склалі найбольш значныя аповесці, апавяданні і абразкі. У том уключана і дакументальная аповесць пра выдатную беларускую паэтэсу пачатку ХХ стагоддзя Алаізу Пашкевіч (Цётку) «Стану песняй». Сямідзясяты том кніжнага праекта «Беларускі... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Лынькоў Міхась

Міхась Лынькоў (1899–1975) — народны пісьменнік Беларусі. У кнігу ўключана ўсё самае значнае з яго творчай спадчыны — апавяданні, дзе найбольш ярка праявіўся талент пісьменніка, аповесці, нарысы, лісты да розных асоб. Шэсцьдзясят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »

Выбраныя творы
pdf epub

Выбраныя творы


Чыгрынаў Іван

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934–1996) увайшло ўсё самае значнае з яго літаратурнай спадчыны — раман «Плач перапёлкі» пра першыя дні нямецкай акупацыі ў 1941 годзе, апавяданні, драматычная згадка пра нашу далёкую гісторыю, публіцыстычныя артыкулы пра самыя надзённыя праблемы... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Вітка Васіль

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Вітка (1911-1996) пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну — вершы, паэмы, апавяданні, эсэ, успаміны, літаратурныя крытычныя артыкулы, шматлікія творы для дзяцей, за якія ён быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дипломам імя Г. К. Андэрсена. У гэтую... Болей »

Выбраныя творы

Выбраныя творы


Тарасаў Кастусь

Выбраныя творы знанага майстра гістарычнай прозы Кастуся Тарасава склалі новы том выдавецкага праекту «Беларускі кнігазбор». Кніга зьявілася з друку ў гэтак званай залатой сэрыі, пад чырвонымі вокладкамі якое ад 1996 году выходзяць найлепшыя творы беларускай мастацкай літаратуры.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org