- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У першым выпуску літаратурна-мастацкага альманаха “Апостраф” чытача чакаюць: аповесць Алеся Пашкевіча “Цясляр волі”, прысвечаная жыццю і творчасці Алеся Гаруна # аповеды Уладзіміра Сцяпана, аповесць Іны Снарскай, апавяданні Валера Гапеева, Алены Вешторт, Алега Дашкевіча # вершы Насты Кудасавай, Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Дуброўскага, Аксаны Данільчык, фрэскі Барыса Пятровіча # пераклады Артура Бартэльса ад Віктара Гардзея, Фёдара Цютчава ад Міколы Гіля, Міхаіла Шлейхера ад Змітра Вішнёва; ліставанне Васіля Быкава з сястрой Валянцінай # словы Адама Глобуса пра мастака Сяргея Каткова; эсэ Васіля Аўраменкі пра Уладзіміра Караткевіча ды шмат іншых цікавостак.