be

Арлоў Уладзімер

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.

„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).

Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.

Арлоў Уладзімер. Выданьні

Ордэн Белай Мышы 40zł

Ордэн Белай Мышы

Выбраная проза
Арлоў Уладзімір

У кнігу ўвайшла выбраная проза вядомага пісьменніка. Побач з добра знаёмымі чытачам аповесцямі і апавяданнямі друкуюцца творы, напісаныя некалькі дзесяцігоддзяў таму, на самым пачатку літаратурнага шляху аўтара. Некаторыя з іх не перавыдаваліся з сярэдзіны 1980-х гадоў.... Болей »

Айчына
mp3

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі
Арлоў Уладзімір

Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе.... Болей »

Танцы над горадам 30zł

Танцы над горадам

Проза апошніх гадоў
Арлоў Уладзімір

Героі твора, які даў назву кнізе, -- самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Аповесці “Дом з дамавікамі” і “Чорны чалавек на зялёнай канапе” таксама ўразяць чытача незвычайнымі для беларускай літаратуры сюжэтамі і вобразамі, падараваўшы не толькі асалоду... Болей »

Каханак яе вялікасці 40zł

Каханак яе вялікасці

Гістарычная проза
Арлоў Уладзімір

Гістарычную прозу Уладзіміра Арлова параўноўваюць з творамі графікі. Але гэта не замінае таму, каб у ягоных аповесцях і апавяданнях побач з глыбокім веданнем гісторыі прысутнічала вострасюжэтнае дзеянне, сагрэтае цёплым гумарам і неўтаймоўнай эротыкай. Сярод герояў кнігі паўстанцы 1863 года і забойца... Болей »

Айчына
mp3

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Агінскага да Багушэвіча
Арлоў Уладзімір

Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского... Болей »

Незалежнасць гэта... 50zł

Незалежнасць гэта...

Выбраныя эсэ
Арлоў Уладзімір

Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной... Болей »

Паром празь Ля-Манш 40zł

Паром празь Ля-Манш

Вершы
Арлоў Уладзімір

Кнігу склалі выбраныя творы зь пяці паэтычных кніг Уладзіміра Арлова. За адну з іх — «Паром празь Ля-Манш», пераствораную па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, аўтар быў уганараваны міжнароднай прэміяй «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010).... Болей »

Пакуль ляціць страла 50zł

Пакуль ляціць страла

100 пытаньняў пісьменьніку
Арлоў Уладзімір

«Пакуль ляціць страла» – сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрніках і ва ўнівэрсытэтах. Дасьціпна, глыбока, дакладна – раз за разам страла дасягае мэты.... Болей »

Апоўначы ў лонданскім доме 30zł

Апоўначы ў лонданскім доме

Балады
Арлоў Уладзімір

Балады вядомага пісьменніка вельмі розныя па тэматыцы, месцы і часе дзеяння. Яны далёкія ад звыклых жанравых канонаў. Але ўсе балады кнігі лучыць асоба аўтара — паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.... Болей »

Я марыў стаць шпіёнам
epub

Я марыў стаць шпіёнам


Арлоў Уладзімір

Сёння не будзем гаварыць ні пра паэта, якога амаль год трымаюць у турме за легкадумны вершык, ні пра чыесьці спаленыя партрэты, ні пра новыя арышты. Давай уявім, што там, за вакном, звычайная для Эўропы прыпозненая вясна, і я раскажу табе якую-небудзь займальную гісторыю, штосьці такое, аб чым мужчына... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org