en

Серыя “Бібліятэка Бацькаўшчыны” заснавана Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару. У серыі друкуюцца кнігі, прысвечаныя беларускай дыяспары (гісторыі і сучаснасці, падзеям і дзеячам, арганізацыям і друкаваным органам).

Патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэма беларускай дыяспары слаба даследавана ў Беларусі. Амаль траціна нашай нацыі пражывае па-за межамі краіны. Многія беларусы, з’ехаўшы з краіны, працягваюць з ёй повязь, засноўваючы беларускія асяродкі, школы, цэрквы, самаахвярна працуючы на карысць беларускай нацыі. Яны не толькі захоўваюць сваю беларускасць, але і становяцца іміджавымі цэнтрамі Беларусі ў краінах свайго пражывання. Аднак у самой Беларусі іх вялізны ўнёсак у развіццё беларускай нацыі застаюцца малавядомымі. Адна з асноўных прычын гэтага палягае ў адсутнасці спецыяльнай навуковай установы, якая б вывучала гісторыю і сучаснасць беларускай дыяспары, і галоўнае – збірала і сістэматызавала набыткі беларускай дыяспары. Таму часткова гэтую ролю ўзяло на сябе МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, заснаваўшы серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”. Кнігі гэтай серыі – спосаб зрабіць беларускае замежжа бліжэй для суайчыннікаў у Беларусі, даць магчымасць навукоўцам і проста зацікаўленым асобам атрымаць інфармацыю па гісторыі, літаратуры, адукацыі, друку і іншых аспектах жыцця суайчыннікаў у той ці іншай краіне, а таксама даведацца пра вядомых беларусаў замежжа.

У серыі пабачылі свет кнігі:

«Месца выданьня — Парыж»: Выбраныя старонкі часопіса «Моладзь» (1948–1954)
«Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна»: Артыкулы, дакумэнты, аповесьць
Наталля Гардзіенка. «Беларусы ў Аўстраліі»: Да гісторыі дыяспары
Лявон Юрэвіч. «Мэмуары на эміграцыі»: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне
Марыя Ганько. «Каб сьведчылі пра Беларусь»: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька
Ірына Варабей. «Там, дзе сэрца маё»: Публіцыстыка, пераклады, апавяданьні
«Эквівалент»: Зборнік эміграцыйнай прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Лявон Юрэвіч. «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага»: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947–2000) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
«Каханы горад»: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Барыс Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне»: Выданьне другое, выпраўленае й дапоўненае (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Аляксандр Адзінец. «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў»: Зборнік успамінаў
«Адзін Госпад, Адна Вера, Адзін Хрост»: Царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі (укладальнік А. Любіч)
Валянціна Грыцук. «Мы стваралі сваю Беларусь»: Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
«Урачыстасьць у садзе»: Драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя (укладальнік В. Нікіфаровіч) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Кастусь Акула. «Заўтра ёсьць учора»: раман (аўтарызаваны пераклад з англійскай І. Варабей)
Алег Гардзіенка. “Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Сяргей Шабельцаў. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930—1960-я гг.): Зборнік дакументаў і ўспамінаў.
Наталля Гардзіенка. Беларусы ў Вялікабрытаніі.

У падсерыі «Людзі Беларусі» (заснавана ў 2008 г.) выдадзены:

Радзім Гарэцкі. «Браты Гарэцкія”.
Сяргей Шапран. «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах”: у 2-х тамах (Супольна з “Гарадзенскай бібліятэкай”)

У падсерыі “Пераклады” (заснавана ў 2010 г.) выдадзены:

Курт Вонэгут. “Бойня № 5 або Крыжовы паход дзетак”. Пераклад Паўла Касцюкевіча.
Паўлін Джонсан-Текеянўакей. “Легенды Ванкувера”. Пераклад Ірыны Варабей (у падрыхтоўцы)

Бібліятэка Бацькаўшчыны

[[InsertSound? &item=`15301-1.mp3` &value=`20 гадоў Згуртавання беларусаў сьвету Бацькаўшчына`]]
[[AuthorNavigation? &item=`3`]]

Бібліятэка Бацькаўшчыны. Publications

70zł

Выбранае

Кавыль Міхась

«Выбранае» Міхася Кавыля (1915–2017), беларускага паэта — эмігранта ў ЗША, — першае пасьля больш як трыццацігадовага перапынку выданьне ягонай творчай спадчыны. Удзельнік беларускага літаратурнага працэсу канца 1920-х — пачатку 1930-х, аўтар, як і шмат хто зь ягоных сяброў, быў рэпрэсаваны, адбыў свой... More »

65zł

Дзённікі і запісы

2007–2014
Барадулін Рыгор

Адзінаццаты том (выпуск) завяршае друкаванне "Дзённікаў і запісаў" народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якія ён распачаў у далёкім 1951 г. Том дзённікавых запісаў дапоўнены самымі нечаканымі падборкамі, якія яскрава падсвечваюць разнастайнасць і шматбаковасць творчай спадчыны Паэта.... More »

65zł

Дзённікі і запісы

2003–2006
Барадулін Рыгор

Дзясяты том (выпуск) "Дзённікаў і запісаў" ахоплівае 2003–2006 гг. жыцця народнага паэта Р. Барадуліна. Яны змяшчаюць запісы пра паездкі ў Рым, дзе адбылася сустрэча паэта з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ, у Вільнюс, Прагу, Беласток, а таксама па гарадах Беларусі. Запісы пра горкія страты і творчыя набыткі:... More »

40zł

Лёс беларуса

паміж Эўропай і Амэрыкай
Занковіч Анатоль

Успаміны амэрыканскага беларуса-хірурга Анатоля Занковіча адлюстроўваюць жыцьцёвы шлях нараджэнца Вілейшчыны, які прайшоў праз Другую сусьветную вайну, страціў двух братоў і сястру, вымушаны быў пакінуць бацькоў і Бацькаўшчыну й шукаць магчымасьці ўладкаваньня на Захадзе. Вайсковыя падзеі, палон, навучаньне... More »

40zł

Выбранае

Ільяшэвіч Хведар

"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама... More »

60zł

Выбранае

Акіншэвіч Леў

"Выбранае" Льва Акіншэвіча (1898–1980) — першае кніжнае выданне спадчыны гэтага беларуска-ўкраінскага гісторыка. У зборнік увайшлі навуковыя артыкулы, прысвечаныя цывілізацыйнай тэорыі, гісторыі беларускага казацтва і права, рэцэнзіі, успаміны, ліставанне, артыкулы пра дзеяча і яго працы, а таксама найпаўнейшая... More »

Беларусы ў ЗША

Кіпель Вітаўт

Трэцяе мінскае выданне працы В. Кіпеля «Беларусы ў ЗША» значна дапрацаванае і дапоўненае аўтарам з улікам падзей апошніх дзесяцігодцзяў. Уступны нарыс прысвечаны жыццю і дзейнасці самога В. Кіпеля. У кнізе адлюстраваныя розныя этапы беларускай прысутнасці ў Злучаных Штатах - ад першых вядомых паасобных... More »

60zł

Выбранае

Тумаш Вітаўт

Кніга «Выбранае» Вітаўта Тумаша – пятая кніга з падсерыі «Спадчына: агледзіны» серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» – складаецца з найважнейшых даследчых працаў эміграцыйнага навукоўца, шматгадовага старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) Вітаўта... More »

40zł

Дзённікі і запісы

1994–1995
Барадулін Рыгор

Сёмы том (выпуск) “Дзённікаў і запісаў. 1994–1995” Рыгора Барадуліна раскрывае напружанае грамадскае і, галоўнае, апантанае творчае жыццё народнага паэта, яго адносіны да рэаліяў новага часу, чалавечых адносін, мінулага краіны і жаданай будучыні. У кнізе змешчана больш за 200 вершаў, якія не друкаваліся... More »

Дзённікі і запісы

1998–2002
Барадулін Рыгор

Дзявяты том (выпуск) працягвае друкаванне дзённікаў народнага паэта Беларусі. 1998–2002 гады — гады насычанай працы паэта. Ім напісаны глыбока духоўныя цыклы вершаў, цікавыя ўспаміны пра літаратараў, нізкі вясёлага гумару, сцэнары дакументальных фільмаў, перакладзены п’есы для тэатраў, паэмы, шматлікія... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org