be

Беларуская турэмная літаратура

Беларуская турэмная літаратура

Беларуская турэмная літаратура

Беларуская турэмная літаратура. Выданьні

«Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя
pdf

«Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя

Пераслед іншадумцаў за савецкім часам: зборнік дакументаў
Валодзін Уладзімір, укладальнік

Навукова-папулярны зборнік «Бязродны касмапаліт Кім Хадзееў ды іншыя» — 9-я кніга серыі «Беларуская турэмная літаратура». Яе ўкладальнік гісторык Уладзімір Валодзін даследуе тэму рэпрэсій за іншадумства ў савецкія часы і раскрывае малавядомыя дэталі пераследу прадстаўніка мінскага андэграўнду Кіма Хадзеева... Болей »

Турэмны альбом
pdf

Турэмны альбом


Пушкін Алесь

Турэмны альбом беларускага мастака-нонканфарміста складаецца з малюнкаў, зробленых Алесем Пушкіным падчас адбыцьця адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах Смаргоні і Мінска за акцыі ўшанаваньня памяці 22-гадовага змагара антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага, расстралянага ўвосень 1950 г. Неардынарная... Болей »

Каменнае сэрца
pdf epub

Каменнае сэрца


Севярынец Павел

Кніга «Каменнае сэрца» — зборнік эсэ палітычнага вязьня Паўла Севярынца, напісаных за апошнія дваццаць гадоў. Кароткія гісторыі зь беларускай няволі — «сутак», «хіміі», турмаў — паказваюць сёньняшнюю Беларусь знутры. Жыцьцё ва ўмовах рэжыму як яно ёсьць. Кніга «Лісты зь лесу», фрагменты зь якой вы зможаце... Болей »

Сем месяцаў у беларускай турме
pdf epub

Сем месяцаў у беларускай турме


Кіркевіч Алесь

Турэмныя ўспаміны палітвязня Алеся Кіркевіча друкуюцца ўпершыню, хоць яшчэ ў 2013 г. іх электронны варыянт пад назвай «Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых» быў адзначаны прэміяй імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Удзельнік Плошчы-2010, тагачасны намеснік... Болей »

Турэмныя сшыткі
pdf

Турэмныя сшыткі


Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», пісьменьнік і грамадскі дзеяч, быў арыштаваны 04.08.2011 за праваабарончую дзейнасьць. Віны не прызнаў. Асуцжаны 24.11.2011 на чагыры з паловай гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і спагнаньнем нанесенай... Болей »

Бунт батанікаў
epub pdf

Бунт батанікаў

дзённік
Дрозд Зміцер

Беларуская турэмная сістэма практычна закрытая ад грамадскасці. Толькі той, хто асабіста прайшоў праз турэмнае зняволенне, ведае, у якіх умовах і па якіх законах жывуць асуджаныя. У сучаснай Беларусі крымінальны пераслед выкарыстоўваецца ўладамі як сродак пакарання грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў... Болей »

Еду ў Магадан
pdf epub

Еду ў Магадан

успаміны
Аліневіч Ігар

Ігар Аліневіч нарадзіўся ў 1983 годзе. Са школьных гадоў цікавіўся гісторыяй, асабліва анархісцкага руху, чытаў працы і вывучаў жыццё ягоных заснавальнікаў, тэарэтыкаў і практыкаў Па адукацыі інжынер-электроншчык. Удзельнічаў у працы над расійска-беларускім спадарожнікам. Быў абвінавачаны ў нападзе на... Болей »

Фарбы паралельнага свету
pdf epub

Фарбы паралельнага свету


Дзядок Мікалай

Мікола Дзядок — сябар руху беларускіх анархістаў. Нарадзіўся ў 1988 г. З сямі гадоў займаўся ўсходнімі адзінаборствамі. Пасля заканчэння юрыдычнага каледжа БДУ быў залічаны на 3-і курс юрфака ўніверсітэта, але паступіў у ЕГУ на аддзяленне паліталогіі, вучыўся завочна і працаваў. 03.09.2010 затрыманы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org