- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сваю браму мае кожная чалавечая душа і кожны падворак, калі, вядома, гаспадар не абы-што. Бялізныя зачыненыя на шула вароты ці малыя сціплыя веснічкі бароняць таемнае, уласнае ад чужога сурочлівага вока. Асабістыя брамы, брамкі робяцца мяжою між чалавекам і сусветам. Бразне халаднаватая клямка — і вось ты ўжо дома. Усё так надзейна, усё так знаёма, і кожны дурань ці разумны — пан у сваёй хаце, як пяецца ў прыпеўцы са славутае «Паўлінкі». Часам апаноўвае вялікая спакуса: зачыніўшыся — застацца тутака, без патрэбы не парушаць звыклай раўнавагі ды ўтульнасці. Па першых часах і крук высока, і дарослыя ваўкамі на вулцы пужаюць. Цяжка адважыцца. (Т. Барысік, Брама душы маёй, фрагмент)