- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўныя чытачы! Вось ўжо 13 гадоў адбываецца ўціск на незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Асабліва гэта адчуваецца у апошні час. Болыпасьць незалежных газэтаў закрытыя, а тыя, што яшчэ выдаюцца маюць вялікія цяжкасьці з распаўсюдам, бо Белпошце негалосна забаронена заключаць з гэтымі выданьнямі кантракты на распаўсюд праз падпіску У афіцыйных друкаваных СМІ, на дзяржаўных радыё і тэлевізыі ўся інфармацыя толькі пра “наймудрэйшага ў сьвеце кіраўніка", пра тое, як "любіць яго ўдзячны народ”, пра “нечуваныя посьпехі ў разьвіцьці краіны”. Складваецца ўражаньне, што мы жывем у самай разьвітай палітычна і эканамічна, самай свабоднай краіне сьвету А ў той жа час у нас штодзённа парушаюцца правы і свабоды чалавека, звальняюць з працы і выключаюць з навучальных установаў за іншадумства, пазбаўляюць ільготаў пэньсіянераў і студэнтаў, разбураюцца гістарычныя цэнтры Менску, Гародні ды іншых гарадоў... Таму мы, па меры нашых сьціплых магчымасьцяў, паспрабуем запоўніць гэты інфармацыйны вакум, пастараемся інфармаваць Вас аб тым, пра што маўчаць дзяржаўныя СМІ.