- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“20 гадоў Ты, Госпадзе, корміш мяне Еўхарыстыяй”. 11 сакавіка 1990 году Апостальскі Візітатар для беларусаў замежжа а. Аляксандар Надсан адслужыў ў Менску Боскую Літургію ў візантыйскім абрадзе на беларускай мове. Гэта была першая адкрытая грэка-каталіцкая Літургія ў паваеннай Беларусі. 20 гадоў таму... Болей »
Каштоўныя сьведчаньні пра жыцьцё грэка-католікаў у падпольлі. 20 гадоў таму, у канцы 1989-га – пачатку 1990 гг. украінскія грэка-католікі дамагліся права на легалізацыю сваіх царкоўных структураў. За кароткі час Грэка-Каталіцкая Царква, якая пасьля 1946 году была пад забаронаю, аднавіла свае структуры... Болей »
Ліст грэка-каталіцкіх сьвятароў Беларусі Сьвятому Айцу. Сьвяты Ойча і Першапастыр Паўсюднай Царквы! Сабраўшыся ў Віцебску (на месцы мучаніцтва сьв. Язафата) з нагоды штогадовага ўспаміну Берасьцейскай Уніі, сымбалю нашай еднасьці з Апостальскім Пасадам сьвятога Пятра, мы, сьвятары Беларускай Грэка-Каталіцкай... Болей »
На месцы царквы Сьвятога Духа знайшлі крыпты з астанкамі фундатараў. У Менску пры аднаўленьні ўнікальнага ўніяцкага храму XVII ст. знайшлі склеп з пахаваньнем фундатараў царквы. Сам храм быў зьнішчаны ў часы ваяўнічага атэізму ў 1930-ыя, але да трунаў тады не дабраліся. З канца лета 2009 году вось ужо... Болей »
Год сьвятарства ў Царкве. З 19 чэрвеня 2009 году ў Каталіцкай Царкве распачнецца Год сьвятарства. Патронам сьвятароў абвешчаны сьв. Ян Марыя Віянэй. Уласна ягоны стыль душпастырства заклікае насьледаваць Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI. З гэтай нагоды Старшыня Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынал Клаўдзіу... Болей »
На пачатку Вялікага посту, які зьяўляецца шляхам інтэнсіўнай духоўнай падрыхтоўкі, літургія заахвочвае нас да трох практык пакаяньня, уласьцівых біблійнай і хрысьціянскай традыцыі,– да малітвы, міласьціны i посту,– каб мы як мага лепш падрыхтаваліся да сьвяткаваньня ўрачыстасьці Вялікадня i адчулі моц... Болей »
Сёлета 82-гадовы вядомы беларускі грэка-каталіцкі сьвятар а. Аляксандар Надсан з Лондану сьвяткуе юбілей свайго сьвятарства. 50 гадоў таму, 23 лістапада1958 году ў Рыме, у царкве сьв. Апанаса Вялікага Грэцкай калегіі італа-албанскі грэка-каталіцкі біскуп Ян Мэнэ з Калабрыі (Італія) удзяліў яму сьв.... Болей »
Упершыню ў гісторыі каталікі Беларусі сустракалі такога паважанага госьця – Дзяржаўнага Сакратара Яго Сьвятасьці Папы Бенядыкта XVI кардынала Тарчызіё Бэртонэ. На прэс-канферэнцыі кардынал Т.Бэртонэ, распавядаючы пра вынікі афіцыйнага візіту ў Беларусь, які праходзіў 18-22 чэрвеня 2008 г., адзначыў вельмі... Болей »
Папа Бенядыкт XVI 28 чэрвеня 2008 году ў рымскай базыліцы сьв. Паўла за мурамі афіцыйна абвесьціць ва ўсёй Каталіцкай Царкве “Год сьвятога Паўла”. Нагода для гэтага – 2000-ыя ўгодкі з дня нараджэньня гэтага Апостала. На гэты перыяд запланаваны розныя мерапрыемствы – ад рэлігійных і малітоўных да гістарычных... Болей »
Да сьвятога і сьветлага Ўваскрасеньня Госпада, Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, сьвятая Царква – паводле старажытнай традыцыі – вядзе вернікаў шляхам вялікапоснага подзьвігу, ачышчэньня сэрца, малітвы, міласэрнасьці і духовай салідарнасьці. Сапраўды, каб радасна славіць Уваскрасеньне Гасподняе, неабходна... Болей »