- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзённікі піша кожны. Хаця б раз у жыцці бярэцца спісаць на паперы думкі, якія вандруюць па галаве, свае перажыванні, свае роздумы. Асабліва падзяліцца сваімі сакрэтамі з паперай любяць дзяўчынкі. Гэта такая дзіцячая, юнацкая забава, якая, звычайна, мінае разам з дзяцінствам і юнацтвам. Дзённікі Сакрата Яновіча – гэта хроніка падзей, хроніка жыцця, прапушчаная праз прызму светаўспрымання аўтара. Назіранні і разважанні, супастаўленні і параўнанні. Аўтар ацэньвае ўсё, што вакол адбываецца і з перспектывы сваёй творчай натуры і жыццёвага досведу. Добры назіральнік, ён заўважае нават нязначныя драбніцы, якія маюць вялікі ўплыў на жыццё, на свет. У Сакратавых Дзённіках пераплятаюцца назіранні за прыродай, палітычныя падзеі, асабістыя перажыванні, клопат пра будучыню і сучаснасць беларускасці, рэтраспекцыі ў мінулае. Тут не толькі сам аўтар і яго жыццё. Тут увесь свет. (Н.Г.)