- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бабкоў, Ігар, нарадзіўся ў 1964 г. у Гомлі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (аддзяленьне філязофіі) і тамсама асьпірантуру. Працуе ў Інстытуце філязофіі і займаецца сучаснай посткаляніяльнай тэорыяй і гісторыяй філязофіі. Рэдагаваў часопіс “Фрагмэнты”. Аўтар двух паэтычных зборнікаў: “Solus Rex” і “Герой вайны за празрыстасьць”; рамана “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”, кнігі “Філасофія Яна Снядэцкага”. Герой вайны за празрыстасьць — паэтычныя мэдытацыі аўтара на руінах Менску, Вільні, Варшавы, Парыжу, Лёндану, Будапэшту і Любляны, што адбываліся ў 1993-98 гадох, а таксама выбраныя вершы са зборніка Solus Rex.