- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Колішнюю Беларусь называлі краінай замкаў. Велічныя палацавыя комплексы, рэзідэнцыі беларскіх магнатаў славіліся як культурныя цэнтры еўрапейскага значэння. Слонім, Горадня, Ружаны і, вядома, Нясвіж -- рэзідэнцыя князёў Радзівілаў - уражвалі сучаснікаў сваімі карціннымі галерэямі, бібліятэкамі, тэатральнымі паказамі. Многія прадстаўнікі уплывовых родаў прысвячалі сябе мастацкай творчасці. Род Радзівілаў бярэ пачатак у ХV стагоддзі і неўзабаве робіцца адным з самых знатных у Вялікім Княстве Літоўскім. Гэты род даў айчыне не толькі палітыкаў, военачальнікаў, духоўных асобаў вышэйшага сану, але і цэлую пляяду дзеячаў культуры -- асветнікаў, паэтаў, мастакоў, музыкантаў. Адным з тых, хто найбольш яскрава выявіў сябе ў мастацкай творчасці, быў князь Антон Генрык Радзівіл, ардынат нясвіжскі і алыцкі, заснавальнік берлінскай лініі Радзівілаў, кампазітар, мецэнат.