- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віктар Скорабагатаў - мастацкі кіраўнік Беларускай капелы. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1982 г.)
Дыпламант Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Мінск, 1974 г.)
Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Мінск,1976 г.)
Лаўрэат Міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў у Таліне (Эстонія, 1976 г.)
Лаўрэат Усесаюзных конкурсаў вакалістаў у Рызе (Латвія,1976) і Таліне (Эстонія, 1979 г.)
Дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Парыжы (Францыя, 1980 г.)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1990 г.)
Ганаровы член Міжнароднай Акадэміі Навук Еўразіі (1994 г.)
Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі "Музычнае мастацтва" (за пастаноўку оперы А. Радзівіла "Фауст", 1999 г.)
У 1977 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці "сольныя спевы" (клас дацэнта С. Д. Асколкава). У 1984 годзе – асістэнтуру-стажыроўку (навуковы кіраўнік – прафесар, народная артыстка СССР Т. М. Ніжнікава).
Па стыпендыі ЮНЕСКА ў 1980-81 гг. прайшоў стажыроўку ў Міланскім тэатры La Sсala (кіраўнікі – праф. Дж. Семіяната і Э. Мюллер).
З 1977 года – вядучы саліст (барытон) Беларускай оперы. З 1985 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 2003 г. – прафесар кафедры спеваў).
У перыяд 1988-1994 гг. упершыню ў беларускім выканаўчым мастцтве падрыхтаваў і правёў цыкл з дзесяці канцэртных праграм "Анталогія беларускай вакальнай музыкі XVI-XX ст."
У 1991 годзе правёў Першы фестываль "Адраджэнне беларускай капэлы". З мая 1992 года – мастацкі кіраўнік заснаванага ім Творчага калектыва "Беларуская Капэла".
В. І. Скорабагатаў – пастаянны член журы Міжнароднага фестываля духоўнай музыкиі "Магутны Божа" у Магілёве (з 1993 г. па 2002 г.) і Нацыянальнага конкурса вакалістаў імя Станіслава Манюшкі "Убельская ластаўка" у Чэрвені (з 1999 г.).
У 1999 годзе ўпершыню ў XX ст. на беларускай сцэне ў пастаноўцы В. І. Скорабагатава гледачы ўбачылі оперу А.-Г.Радзівіла "Фаўст" (1820 г. напісання) на лібрэта Ё.-В. Гётэ, якая вызвала вялікі інтарэс у слухачоў і музычных крытыкаў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
В.І.Скорабагатаў займаецца даследаваннямі ў галіне беларускай музычнай спадчыны. Па даных праблемах рэгулярна выступае з публікацыямі ў айчынным і замежным друку. З 1995 года – галоўны рэдактар некалькіх серый нотных выданняў – "Музыка старажытных сядзібаў" и "Беларускі гістарычны нотазбор", – выпушчана больш за 16 зборнікаў. У 9-ці з іх з’яўляецца таксама укладальнікам, аўтарам прадмоў і каментараў. Намаганнямі В. І. Скорабагатава і яго калег звернуты ў Беларусь увесь выяўлены на сёння аўтаграфічны матэрыял кампазітара з Беласточчыны Яна Тарасевіча (1889-1961), – аўтара першых музыкальных твораў на вершы Ф. Багушэвіча, Я. Коласа, М. Багдановіча.
Крыніца: www.belarusopera.by
У шэрагу імёнаў вядомых кампазітараў і музыкантаў (Станіслава Манюшкі, Міхала Клеафаса Агінскага, Восіпа Казлоўскага, Напалеона Орды) многія чытачы, бадай, упершыню адкрыюць для сябе імёны іншых таленавітых землякоў — Антонія Генрыка Радзівіла, Антона Абрамовіча, Фларыяна Станіслава Міладоўскага, Міколы... Болей »
Колішнюю Беларусь называлі краінай замкаў. Велічныя палацавыя комплексы, рэзідэнцыі беларскіх магнатаў славіліся як культурныя цэнтры еўрапейскага значэння. Слонім, Горадня, Ружаны і, вядома, Нясвіж -- рэзідэнцыя князёў Радзівілаў - уражвалі сучаснікаў сваімі карціннымі галерэямі, бібліятэкамі, тэатральнымі... Болей »
* Bernacki Bartłomiej, Wojna zimowa (1939-1940) w radzieckiej okupacyjnej prasie polskojęzycznej na Białostocczyźnie * Choruży Wiesław, Spalenie wsi Zanie przez oddział PAS NZW kpt. Romualda Rajsa „Burego" * Liedke Marzena, Szlachta ruska Wielkiego Księstwa Litewskiego a reformacja * Mironowicz... Болей »
Тэма нумара: Адам Глобус. У выданні публікуюцца гутаркі з Адамам Глобусам, запісаныя Аляксандрай Андрыеўскай ("Гульні з народам"), тэксты Адама Глобуса і пра Адама Глобуса (Андрэй Савіцкі і Надзея Садзікава). Таксама ў нумары: Камасутра; альбомная проза (Францішак Хлус, Марцін Юр) і альбомная лірыка... Болей »
Віктар Скорабагатаў – беларускі барытон, саліст Нацыянальнага акадэмічнага опернага тэатру Рэспублікі Беларусь, выкладчык Беларускай акадэміі музыкі, даследнік старажытнай музыкі нашага краю, заслужаны артыст Беларусі, кіраўнік «Беларускай капэлы». Ён адзін з найлепшых камерных выканаўцаў, рэпертуар... Болей »