en

Гародня заўсёды была адным з цэнтраў культурнага жыцця ў Беларусі. Дастаткова згадаць дойліда Пятра Міланега і Гарадзенскую архітэктурную школу ХІІ ст., вольнадумца XVI ст. Каспара Бекеша, навукоўца Жана Эмануэля Жылібера, які арганізоваў тут Акадэмію навук (XVIІІ ст.), астранома Станіслава Пачобута-Адляніцкага, славутую Элізу Ажэшку, паэта Максіма Багдановіча, гісторыка Міхася Ткачова, пісьменнікаў Аляксея Карпюка і Васіля Быкава. Архітэктура Гародні і вольны дух яе жыхароў на працягу стагоддзяў стваралі атмасферу, у якой нараджаліся таленты.

У апошнія стагоддзі Гародня моцна змянілася. За гэты час горад перажыў дзве сусветныя вайны, больш дзесяці разоў змяняў дзяржаўную прыналежнасць, выжываў пад рознымі таталітарнымі ўладамі… Страты былі вялікімі! Але Гародня ператрывала. У ХХІ ст. яна ўступіла адным з прыгажэйшых гарадоў Беларусі. І гэтую ўнікальнасць трэба берагчы! Яна не толькі ў будынках і помніках. Яна – у гарадзенцах, якія пакінулі нам “Вясёлку Каложы”, Стары і Новы каралеўскія замкі, Фарны (паезуіцкі) касцёл, непаўторнасць Старога горада…

Выдавецкая серыя “Гарадзенская бібліятэка” прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца. Яна будзе знаёміць з гісторыяй горада, свабоднай ад ідэалагічнай хлусні, з мастацкімі творамі і навуковымі працамі гарадзенцаў, якія сталі значным унёскам у культуру беларускага народу і ягоных суседзяў. Яе кнігі будуць рспавядаць пра людзей-стваральнікаў, якія ў розныя часы супрацьстаялі разбурэнню і знішчэнню, як бы гэта не называлася чарговымі ўладамі.

У выдавецкіх планах гісторыя сярэднявечнага гораду, напісаная Юрыем Гардзеевым, апошнія творы Аляксея Карпюка, успаміны Дануты Бічэль-Загнетавай, публіцыстыка і дзённікі беларускага дзеяча 20-х гг. ХХ ст. Пятра Сеўрука, падручнік “Гродназнаўства”, аповяды вядомых гісторыкаў пра таямніцы каралеўскага гораду, гістарычныя нарысы Алеся Краўцэвіча ды інш.

“Гарадзенская бібліятэка” – гэта яшчэ адзін напамін гарадзенцам, што лёс гораду ў іх руках, што толькі агульнымі намаганнямі мы здолеем перанесці ў ХХІ ст. непаўторнасць гістарычнай Гародні, зберагчы яе непаўторнасць для нашчадкаў.

Гарадзенская бібліятэка

Гарадзенская бібліятэка. Publications

pdf

Пад скіпетрам Расейскай імперыі

рэпрэсіўная паяітыка царызму на землях Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.
Радзюк Аляксандр

У манаграфіі разгледжаны асноўныя элементы рэпрэсіўнай палітыкі царскіх уладаў у дачыненні да беларускіх зямель у канцы XVIII - першай палове XIX ст. Аўтар прасачыў эвалюцыю гэтай палітыкі, вызначыў яе адметнасці, а таксама на-ступствы. Значнае месца ў кнізе адведзена даследаванню механізмаў, праз якія... More »

pdf

Гарадзенскі соцыум 2013. Гісторыя і памяць. XV – XX стст.

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.)

Матэрыялы зборніка Гарадзенскі соцыум прысвечаныя пераважна палітычнай і сацыяльнай гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гісторыка-культурнае асяроддзе, у якім праходзіла яго жыццё. Кніга адрасаваная ўсім... More »

pdf

Гародня Х - ХХ стст.

Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам

“Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” - чарговае выданне кніжнай серыі “ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА”. З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга “Гародня Х – ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам” яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў... More »

pdf

Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны

дні і гады, асобы і падзеі
Хільмановіч Уладзімір

“Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны” мае ўніверсальны характар і прыдатны да выкарыстання ў кожны год. Цягам дваццаці год аўтар збіраў і натаваў фіксаваныя даты адметных гістарычных падзей, дні нараджэння і смерці выбітных асобаў, якія лёсам былі звязаныя з Гарадзеншчынай. Выданне адрасаванае... More »

pdf

Паўстанне 1863 года і Ваўкавышчына

Быхаўцаў Мікалай

Даследаванне прысвечана паўстанню 1863-1864 гадоў у Ваўкавыскім павеце і абапіраецца на дакументы з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне, Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Вільні, а таксама на іншыя крыніцы. Большасць з архіўных крыніц апублікавана ўпершыню, што само па сабе... More »

pdf

Гарадзенскі палімпсест

Людзі даўняй Гародні. XV – XX стст.
Смалянчук Алесь - рэд.

Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга... More »

pdf

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248 — 1341 гг.)
Краўцэвіч Аляксандр

Вялікае Княства Літоўскае дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў — ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 — 1795 г.). У кнізе першыя этапы гісторыі ВКЛ прадстаўленыя ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце.... More »

Назаві мяне геніем

Вершы (1989-2012)
Гумянюк Юры

Юры Гумянюк – паэт наскрозь гарадзенскі. І ня толькі таму, што вобразна-матыўная парадыгма ягоных твораў увабрала ў сябе гукі, колеры, а нават пахі гэтага непаўторнага эўрапейскага гораду. Усе іньшыя ўзроўні мастацка-стваральнай прасторы гумянюкоўскіх тэкстаў таксама жывуць па літаратурных законах, якія... More »

pdf mp3 epub

Паэзія прозы

Прысвячаецца вязню сумлення Алесю Бяляцкаму
Сазонаў Віктар

Віктар Сазонаў. Нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 года, сто год пасля Паўстання. Паходзіць з славутых Гальшанаў. Жыве ў Гародні. Па нацыянальнасці – беларус, па веравызнанні – праваслаўны, жанаты, выхаваў сына і дачку, па адукацыі – гісторык, вайсковая спецыяльнасць – разведчык спецназа, сёння – журналіст... More »

Тапанімія старажытнай Гародні

(XII-XVIII стст.)
Гардзееў Юры

Гэтая кніга - першая ў Беларусі праца, у якой зроблены аналіз эвалюцыі тапанімікону аднаго горада на храналагічным адрэзку XII-XVIII стст. Аўтар, доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, разглядае пытанне паходжання ўласнага імя Гародні і ракі Нёман, усебакова аналізуе асобныя назвы гарадзенскіх вуліц... More »

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org