- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яна нават не спадзявалася, што Цімона пахаваюць на Першых афінскіх могілках, у той амаль музейнай раскошы, дзе яна любіла гуляць, разглядваючы надмагільныя помнікі. Хто ён такі, гэты аматар засоўваць стрыптызёркам у майткі даляры? Па тысячы за ноч, хваліўся, мог прасадзіць у барах Маямі. Ды і Дорыс задушылася б аплочваць пахаванне братка ў такім шыкоўным некропалі, бо, здаецца, сам д’ябал устанаўліваў кошты арэнды зямлі на афінскіх могілках. Чаго-чаго, а зямелькі яе, Сашы, радзіма сваім сынам і дачкам не шкадуе: ляжыце сабе на здароўе бясплатна. (фрагмент)