- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алена Валер'еўна Брава нарадзілася 18 жніўня 1966 года ў горадзе Барысаве Менскай вобласці ў сям'і службоўцаў. Скончыла з залатым медалём спецыялізаваную школу з ангельскім ухілам, затым факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля нядоўгага перыяду працы ў раённай газеце Барысава з'ехала з мужам і дачкой на Кубу. Пасля вяртання з 1990 года жыве ў Барысаве і працуе намеснікам галоўнага рэдактара ў раённай газеце "Адзiнства".
Літаратурная вядомасць прыйшла да Алены Брава адразу ж пасля першых публікацый яе твораў у "тоўстых" літаратурных часопісах - чытачы і крытыкі звярнулі ўвагу на новае імя ў беларускай літаратуры. Проза Алены Брава адрозніваецца падкрэсленым інтэлектуалізмам, пранікненнем у найглыбейшыя закамаркі чалавечай душы.
Пісаць Алена пачала яшчэ ў школе - зразумела, вершы; да паэзіі вярталася і ў больш спелыя гады, вынікам чаго стаў паэтычны зборнік "На глыбіні каранёў", выдадзены ў 2002 годзе. Пасля таго, як аддала даніну захапленню вершатворчасцю, пераключылася на прозу.
Як празаік Алена публікавалася ва ўсіх вядучых літаратурных часопісах Беларусі, удзельнічала ў калектыўных зборніках "Апавяданне - 2005", "І зоркі над Бярэзінай - ракой". Першая яе кніга "Каменданцкі час для ластавак", якая выйшла ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" у 2004 годзе ў серыі "Дэбют", была ганараваная літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес".
Зараз выдавецтва "Мастацкая літаратура" рыхтуе да друку новую кнігу прозы на беларускай мове "Менада яе сатыры".
Вядро было цяжэннае, даверху напёртае сыраватымі клубнямі, і калі яна, з дзюймоўчыным сваім ростам, падымала яго, каб перадаць на борт грузавіка, у яе перад вачыма плылі аранжавыя плямы і шалёна калацілася сэрца, не надта здаровае ад нараджэння, але дзяўчына пра гэта не здагадвалася. Не давялося ёй пазнаёміцца... Болей »
Яна нават не спадзявалася, што Цімона пахаваюць на Першых афінскіх могілках, у той амаль музейнай раскошы, дзе яна любіла гуляць, разглядваючы надмагільныя помнікі. Хто ён такі, гэты аматар засоўваць стрыптызёркам у майткі даляры? Па тысячы за ноч, хваліўся, мог прасадзіць у барах Маямі. Ды і Дорыс задушылася... Болей »
«Няўжо ты кінула пісаць, Інга?» – акругляючы вочы, пыталася старая выкладчыца літаратуры. Якая адбыла ў свой гістарычны рай і вось наведала пекла турысткай, – магчыма, каб вастрэй адчуць кантраст паміж новай радзімай і мінулым ізгойствам. Што ж, лепшага месца для аскетычнай экскурсіі (медыцынская страхоўка... Болей »
Jeśli literatura w czasach maili, smartfonów, światłowodów, ma jeszcze jakikolwiek sens, to właśnie taki, by wytrącać nas z błogostanu i spokoju, w jakim wygodnie się umościliśmy, pozwalając sobie na myślenie, że to świat zwariował, lecz my z tym nie mamy nic wspólnego. Proza Aleny Brava wytrąca nas... Болей »
Старажытнагрэчаскае слова «алетэйя» («ісціна») літаральна азначае «адсутнасць забыцця». Страціўшы памяць, непазбежна губляеш ісціну, – да такой высновы прыходзіць гераіня аповесці Алены Брава «Дараванне» беларуска Ларыса Вашкевіч, вымушаная даглядаць у Германіі Ганса Краўза – цяжкахворага бацьку свайго... Болей »
У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій.... Болей »
Тралейбуса доўга не было. Назапашаная ўнутры трывога станавілася невыноснай, нібы пякотка. Адпіўшы пару глыткоў з пластыкавай бутэлькі, дзяўчына пачала выкрочваць толькі па ёй вядомым маршруце вакол празрыстага навеса прыпынка. «Галоўнае — не спазніцца, галоўнае — не спазніцца, — заглушаючы трывогу, застукала... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Нядаўна ў Свіслачы (Гродзенская вобласць) Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь разам з адмысловымі спецыялістамі з Беларусі і Літвы правялі археалагічныя працы па эксгумацыі парэшткаў Віктара Каліноўскага, роднага брата легендарнага кіраўніка паўстання 1863–64-ых гадоў Кастуся Каліноўскага. Навошта? Афіцыйная... Болей »