![]() |
![]() |
На аснове вывучэння вопыту працы беларускіх мастакоў, назапашанага за чвэрць стагоддзя (1917—1941), у кнізе паказваюцца некаторыя тэндэнцыі і заканамернасці раэвіцця беларускай савецкай кніжнай графікі даваеннага часу, а таксама разглядаецца творчасць паасобных майстроў кнігі. Разлічана на мастакоў, мастацтвазнаўцаў, а таксама на ўсіх, хто цікавіцца выяўленчым мастацтвам Беларусі. Болей »
Літаратура — адзін з відаў мастацтва. Літаратуру называюць мастацтвам слова, бо ў ёй жыццё паказ-ваецца ў мастацкіх вобразах, намаляваных словамі. А М. Горкі адзначаў, што літаратар не толькі піша пяром, але — малюе словамі, і малюе не як майстар жывапісу, які паказвае ча-лавека нерухомым, а імкнецца паказаць людзей у няспынным руху, у дзеянні. Мастацкая літаратура, як і навука, з яўляецца срод-кам пазнання жыцця. Аднак паміж літаратура... Болей »
У хрэстаматыі змешчаны творы старажытнай літаратуры і літаратуры XIX і пачатку XX века (да Кастрычніка 1917 года) згодна праграмы па беларускай літаратуры для педагагічных вучылішчаў. Для больш поўнай характарыстыкі гісторыка-літаратурнага працэсу і стану літаратурнай мовы ў старажытны перыяд у хрэстаматыю ўключаны асобныя помнікі старажытнага пісьменства (кароткія вытрымкі з выказванняў і прадмоў да кніг Ф. Скарыны, В. Цяпінскага і інш... Болей »
Беларуская літаратура фармавалася на базе старажытнарускай літаратуры эпохі Кіеўскае Русі, а працэс яе адасабленьня прыйшоўся на XIV—XV стст. Росквіт наступіў у XVI—XVII стст. (так званы «Залаты век»). Старабеларуская мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага (Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 году, палемічная рэлігійная літаратура). З пачатку XVI ст. беларускія кнігі пачалі друкавацца. Першая друкаваная кніга на беларускай мове... Болей »
У хрэстаматыі сабраны і сістэматызаваны артыкулы, рэцэнзіі, пісьмы, якія даюць уяўленне аб шляхах фарміравання крытычнай думкі ў беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст. Большасць матэрыялаў з’яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю. Адрасуецца выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў універсітэтаў і педінстытутаў. Болей »
У даведніку прыводзяцца звесткі па самых разнастайных пытаннях беларускай літаратуры ў адпаведнасці ca школьнай праграмай: гісторыі беларускай літаратуры, аналізу творчасці пісьменнікаў, характарыстыцы асобных персанажаў; тлумачацца найбольш ужывальныя літаратурныя тэрміны; разглядаюцца пытанні літаратуразнаўчага працэсу. Болей »
На шырокім гістарычна-культурным матэрыяле разглядаюцца літаратурныя ўзаеміны беларусаў і сербаў, славенцаў, харватаў ад самага ўзнікнення іх перадумоў (славянскія вытокі) да пачатку XX ст. Разглядаемыя літаратуры даследуюцца як культурныя цэласнасці, самастойныя тыпы, што дазваляе паглыбіцца ў тыпалогію сутнасцей. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў-славістаў, студэнтаў, а таксама чытачоў, якія цікавяцца славянскай літаратурай... Болей »
Нягледзячы на важнасць пытання пачаткаў Вялікага княства Літоўскага, ці не большым дасягненнем Ермаловіча з’яўляецца яго асвятленне полацкага перыяду ў гісторыі Беларусі. Тут Ермаловіч поўнасцю пачынальнік, бо ніхто да яго падобнай працы не напісаў. Пад пяром аўтара „Старажытнай Беларусі” ўпершыню наш край, хаця падзелены ў той час на шматлікія землі, паўстае як адвечная цэласць. Таму і так ненавідзелі Ермаловіча савецкія, расійскія і т... Болей »
Прафесійныя гісторыкі да выскачкаў-аматараў звычайна ставяцца з непавагай. Бываюць усё-такі аматары перад якімі застаецца толькі зняць шапку. Такім аматарам быў паэт Іван Ласкоў, які прымусіў моваведаў і этнолагаў задумацца над наяўнасцю фінскага субстрату ў этнагенезе беларусаў; такім быў і Мікола Ермаловіч. Болей »
Віцебск у эпоху ранняга сярэднявечча выступае як цэнтр вызначанай акругі: племянны ў дадзяржаўны перыяд і валасны ў складзе Полацкай зямлі (З 1021 г. пасля перадачы кіеўскім князем Яраславам Мудрым Віцебска разам з Усвятамі полацкаму князю Брачыславу Ізяслававічу). Галоўнымі яго функцыямі па дачыненні да кіраванай тэрыторыі былі палітычная, эканамічная і сакральная. Наяўнасць некалькіх селішчаў крывічаў IX-X стст. на левабярэжжа р. Віць... Болей »