![]() |
![]() |
Выданне на беларускай мове. Выходзіць штогод. Складаецца з богаслужэбнай і тэматычнай частак. Тэмы дадаткаў каляндара за ўсе гады выдання. "Беларускі Праваслаўны каляндар", з'явіўся ўслед вялікіх юбілееў Беларускай Праваслаўнай Царквы: 1000-годдзя першай Епіскапскай кафедры на Беларусі і 200-годдзя ўтварэння Мінскай Епархіі. Падзеі апошніх гадоў сведчаць аб тым, што беларускі народ паступова вяртаецца да ўласных каранёў, аднаходзіць уну... Болей »
Выданне прызначана для самага шырокага карыстання. Настаяцелі храмаў і прыходжане знойдуць у ім неабходныя звесткі пра штодзённыя богаслужэнні, тут прыводзіцца звод імёнаў святых, што шануюцца Праваслаўнай Царквою, даюцца кароткія жыццяпісы святых. У дадатку змешчаны пераклад на беларускую мову Бажэственнай Літургіі, зроблены вядомым багасловам і мовазнаўцам протаіерэем Сергіем Гардуном Болей »
Прэзэнтуючы ўвазе нашых вернікаў і прыхільнікаў гэты першы друкаваны Беларускі Праваслаўны Каляндар, Епархіяльная Управа спадзяецца, што ён хоць у пэўнай меры задаволіць самыя пякучыя патрэбы праваслаўных Беларусаў на чужыне. Ужо ў гэтым толькі сэнсе Каляндар ёсьць нашым важным дасягненьнем. Але цэннасьць гэтага пачыну яшчэ больш увыдатняецца, калі глянуць на яго зь іншых бакоў. 3 тае простае прычыны, што гэта ёсьць першая наша публікац... Болей »
Што такое малітва? Сілкаваньне і адпачынак неабходныя чалавеку для падтрыманьня яго фізычнага жыцьця. Веданьне, мастацтва і, наогул, культура узбагачаюць душэўныя якасьці чалавека. Малітва жа адчыняе ў чалавеку духоўны, вышэйшы бок яго істоты. Бог любіць Сваё тварэньне, любіць кожнага з нас, Ён ёсьць наш нябесны Айцец. Як дзецям уласьціва жаданьне бачыць сваіх бацькоў і гутарыць з імі, так і нам павінна быць уласьціва радасьць гутарыць ... Болей »
Кніжная дружына Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы удзячная усім удзельнікам у апрацаваньні гэтай кнігі на дабро, радасьць і спасеньне усім нам і нашаму Беларускаму народу. За выкананьне гэтае нашае працы хвалім Бога ў Тройцы Адзінага: Бога Айца, і Сына, і Сьвятога Духа цяпер і заўсёды, і на вякі вечныя. Амін. Болей »
Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы. Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых, і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё. Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх, працягваю да Цябе рукі мае;... Болей »
Так, ХРЫСТОС УВАСКРОС зь мертвых, стаўся Першаком і нашага уваскрасеньня! Але, у сьветлы й радасны мамэнт Ягонага Уваскрасеньня ўсё зазьзяла Сьвятлом Яго: Неба, зямля й пекла! Сьвятлом Нябесным, Усемагутным, бо-ж яно перамагло ўсякае зло, цемру, пекла й самую сьмерць, і даравала нам жыцьцё вечнае, несьмяротнасьць: ,,Я ёсьць Уваскрасекьне й Жыцьцё, і хто веруе ў Мяне, хоць памрэ, жыць будзе" (Іо. 11, 25). Так сказаў Хрыстос наперад, і на... Болей »
Выдаючы № 1 Часапісу, празначанага для ўсіх Беларусоў, зацікаўленых справамі нашай Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай. Царквы, рэдакцыйная Калегія й Выдавецтва ставіць за сваю мэту пашыраць і ўгрунтоўваць веды аб царкоўным жыцьці й аб нашым Народзе. Часапіс будзе закранаць і сучасныя бягучыя пытаньні так царкоўныя, як і агульна-нацыянальныя, даючы магчымасьць кожнаму свабодна выказацца на ўсякія важныя справы. Такога часапісу дасюль ... Болей »