![]() |
![]() |
Гэта выданне — настольны даведнік для ўсіх, хто цікавіцца і займаецца беларускай культурай. У ім змешчана больш за 1100 артыкулаў з поўнымі, усебаковымі і сістэматызаванымі звесткамі пра жыццё і дзейнасць усіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры, якія пісалі на стараславянскай, беларускай, рускай, лацінскай, польскай і іншых мовах Беларусі. У бібліяграфіях прадстаўлена звыш 600 тысяч розных публікацый. Болей »
Ужо шмат гадоў Шчэцінскі Адукацыйны Цэнтр Фонду Развіцця Мясцовай Дэмакратыі супрацоўнічае з беларускай недзяржаўнай арганізацыяй “Фонд імя Льва Сапегі”. Калі ў мяне, паляка, пытаюцца па якой прычыне, што такога важнага я знаходжу ў беларусах, узнікае два адказы. Па-першае, беларусы належаць да супольнасці народаў Еўропы, усяго свету. А паколькі склалася так, што іх культура і нацыянальная адметнасць пакінулі свой след у гісторыі, то зн... Болей »
Мне ў жыцьці пайшло так, што давялося ранавата пачаць вывучаць чужыя мовы. Першаю зь іх стала расейская: камуністы выслалі нашую сям'ю зь Беларусі ў Расею. Пазьней ваенная завіруха прывяла у Нямеччыну, дзе мусіу вывучыць нямецкую. Вышэйшую асьвету здабываў у Бэльгіі - у мове францускай, а жыцьцё й працоўная дзейнасьць праходзілі ў апгельскамоўным асяродзьдзі. Болей »
Манаграфія напісана на аснове новых і малавядомых дакументалыіых крыніц XIX-XX ст. Для яе напісання шырока выкарыстаны ўспаміны, дзённікі, лісты, запісы інш. мемуарная снадчына сведкаў тых падзей, дакументы, якія былі напісаны дзекабрыстамі іх літаратурныя гворы і інш. На багатым (|)акталагічным матэрыяле паказана роля Беларусі у гісторыі дзекабрызма. Асвятляюцца сувязі сяброў тайных таварыстваў з беларускім краем, расказваецца пра дзек... Болей »
На гэтую кніжку пайшло тры гады інтэнсыўнай працы. За актыўны ўдзел у гэтым праекце дзякую маёй жонцы Надзі, якая стварала спрыяльныя абставіны для пісаньня й абмяркоўваньня публікацыі. Дзякую таксама Ірэне й Мікалаю Дуткам, якія апрацавалі макет, надаўшы кнізе элегантны выгляд. Болей »
Вывучэнне на высокім узроўні літаратурнай спадчыны Беларусі ХІХ стагоддзя, вядома, немагчымае без усебаковага аналізу польскамоўнага даробку літаратараў, што жылі на беларускай зямлі і тварылі дзеля народу гэтага краю. Польскія гісторыкі і літаратуразнаўцы “падарылі” нам наша ўспрыняцце А. Міцкевіча як польскага вяшчуна, народнага прарока, паэтычнага генія Польшчы. Спробы асобных даследчыкаў запярэчыць ужо ледзь не агульнапрынятай канцэ... Болей »
У кнізе пад адной вокладкай сабраныя асноўныя працы вядомага беларускага навукоўца, прысвечаныя разнастайным кірункам ягоных навуковых зацікаўленняў: праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фармавання Вялікага Княства Літоўскага, гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія і іншыя. Болей »
У выданні ўпершыню ў беларускай этналогіі на падставе матэрыялаў шматгадовых палявых экспедыцыйных даследаванняў, статыстычных і архіўных крыніц аналізуюцца сучасныя этнакультурныя працэсы, развіццё навуковай думкі аб паходжанні беларусаў, асноўныя фактары этнакультурнай дынамікі. Раскрываецца роля дзяржавы ў фарміраванні сучасных этнакультурных працэсаў, апісваюцца сучасныя святы, традыцыі сямейнага выхавання і этнакультурныя змены ў с... Болей »
Комплекснае даследаванне "Музыка" з'яўляецца чарговым томам серыі "Беларусы". Кніга прысвечана вывучэнню мастацкай культуры Беларусі - традыцыйнай і акадэмічнай. Разгледжаны агульныя пытанні гісторыі і тэорыі музычнага мастацтва, праблемы нацыянальнай культурнай спадчыны і сучаснага стану мастацтва Беларусі. Разлічана на мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў, усіх, хто цікавіцца развіццём культуры і мастацтва беларусаў Болей »
Агульнае комплекснае даследаванне «Славянскія этнакультурныя традыцыі» з'яўляецца чарговым томам серыі «Беларусы». Складаецца з трох раздзелаў, якія падпарадкаваны мэце высвятлення славянскіх каранёў культурных традыцый беларусаў. Кніга мае навуковую навізну і з'яўляецца вынікам шматгадовай працы. Разлічана на гісторыкаў, этнографаў, антраполагаў, фалькларыстаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, а таксама на шырокае кола чытачоў. Болей »