![]() |
![]() |
Кніга вершаў, якую чытач трымае ў руках, ахоплівае падзеі чалавечага лёсу і даваенных, і пасляваенных пакаленняў беларускага насельніцтва беластоцкага краю. У ёй — водгук жыцця апошніх трох чвэрцяў ХХ стагоддзя, калі за кропку адліку ўзяць год нараджэння яе аўтара. Што ж адбылося за гэты час на Беласточчыне? Адгрымела другая сусветная вайна, канчаткова вызначыўшы межы Польшчы і Беларусі. Ці захавала насельніцтва гэтага краю свае звычаі,... Болей »
Прамову абароннага характару Сакратас сказаў перад атэнскім судом у 399 г. п.н.э. пасьля таго, як Мэлетас і Анітас, і Лікон высунулі абвінавачаньні, што Сакратас нарушае права тым,што: а/ "дасьледуе і зглыбляе ўсё, што ёсьць над зямлёю і пад зямлёю", б/ "ведае, як дрэнную рэч учыніць лепшаю; в/ "вучачы гэтыя самыя рэчы іншых; і г/ атрымлівае плату за навуку"; д/ "ня верыць у багоў, у якіх гаспадарства верыць, але замест іх верыць у... Болей »
У дадзены том уваходзяць навуковыя працы выкладчыкаў факультэтау журналістыкі, гістарычнага, філалагічнага і кафедраў замежных моў Беларускага дзярждўнага універсітэта. Прапанаваныя працы сведчаць аб шырыні спектра навуковай дзейнасці выкдадчыкаў універсітэта, глыбіні і актуальнасці падыходаў у вывучэнні гуманітарных дысцыплін. Болей »
Вітаўт Тумаш - адзін з шматлікіх эмігрантаў Беларусі, які толькі праз многа гадоў вяртаецца на радзіму. Вяртаецца не толькі фізічна, альбо ў ўспамінах і мемуарах, але таксама і са сваімі працамі. Нястомны гісторык і даследчык, грамадскі актывіст, сапраўдны беларус. Такім быў Вітаўт Тумаш. У выданні "Выбраныя працы" прадстаўлены найбольш цікавыя і значныя даследаванні гісторыка. Сярод іх варта вылучыць даследаванне культурных працэсаў, в... Болей »
Цяжкімі пуцявінамі ішло развіццё культуры і літаратуры беларускага народа ў мінулым стагоддзі. Іржавымі ланцугамі самадзяр- жаўя былі скаваны думка і доля народа. Выдатныя таленты, якія выходзілі з народных нізоў і ўзнімалі голас пратэсту супроць гнуснай прыгонніцкай рэчаіснасці, гінулі, не паспеўшы расквіінець. Аб гэтым красамоўна сведчыць лёс першага беларускага пісьменніка- дэмакрата Паўлюка Бахрыма. Але і лёс выдатнейшага беларускаг... Болей »
Адам Міцкевіч — паэт бунтарскага духу і ўсеабдымнага таленту, які па шырыні свайго ахопу ставіць яго на адку ступень з найвялікшымі геніямі свету. У палавіне жыццёвага шляху паэт быў разлучаны з зямлёй свайго нараджэння і маладосці. Ад таго часу ён становіцца вечным вандроўнікам, пілігрымам, паводле ўласнага паэтычнага азначэння. Але ні на адну хвіліну не гасне ў ім любоў да радзімы, да зняволенага народа. Каля швейцарскіх азёр бачыць ё... Болей »
Выбраныя творы знанага майстра гістарычнай прозы Кастуся Тарасава склалі новы том выдавецкага праекту «Беларускі кнігазбор». Кніга зьявілася з друку ў гэтак званай залатой сэрыі, пад чырвонымі вокладкамі якое ад 1996 году выходзяць найлепшыя творы беларускай мастацкай літаратуры. Болей »
Дарагі Чытач! У тваіх руках — першая кніга залатой бібліятэкі Беларусі, унікальнага шматтомнага выдання ўсяго лепшага, усяго самага важнага, што было створана на беларускай зямлі з пачатку пісьменства і да на-шых дзён. Агульная яго назва — «Беларускі кнігазбор». Апрача кніг беларускіх аўтараў сюды ўвойдуць у перакладзе таксама лепшыя творы рускіх, польскіх і іншых пісьменнікаў, якія цікава расказалі пра зямлю нашых продкаў. На кніжнай п... Болей »
Алесь Барскі (сапр. Аляксандр Баршчэўскі; нар. 1930), родам з Беластоцкай вобласці БССР, якую ў 1944 годзе «бацька ўсіх народаў» Іосіф Сталін, не папытаўшыся ў яе насельнікаў, перадаў суседняй Польшчы. Застаючыся верным роднаму беларускаму народу, Алесь Барскі прысвяціў Беларусі ўсю сваю творчасць. У кнізе сабраны найбольш значныя творы розных жанраў — паэзіі, прозы, драматургіі, крытыкі, літаратуразнаўства. Фотаілюстрацыі з сямейнага а... Болей »
Жыццесцвярджальная паэзія Паўлюка Труса — чыстая, як крынічны струмень, і шчырая, як народная песня, — стала ўзорам «пачуццёвай лірыкі» ў беларускай літаратуры. Настальгія паэта па родных Нізоўскіх ваколіцах, святая вера маладосці ў жыццё, каханыя вобразы беларускіх прыгажунь прарасталі ў ёй шчодрай нівай дзівосных радкоў. Ён пакінуў свет маладым, паспеўшы злажыць зіхоткія перліны свайго таленту ў скарбонку беларускай паэзіі. Нарадзіўся... Болей »