![]() |
![]() |
Прыхільныя водгукі, атрыманыя на два тамы энцыклапедыі «Вялікае княства Літоўскае», дазволілі ажыццявіць яе паўторнае выданне і прыступіць да складання трэцяга, дадатковага тома, які зараз прапануецца чытачам. Энцыклапедыя мае на мэце азнаёміць шырокае кола чытачоўу Беларусі і за яе межамі з гісторыяй і культурай буйнейшага шматнацыяльнага дзяржаўнага ўтварэння ва Усходняй Еўропе эпохі феадалізму. Змест энцыклапедыі пашыраны артыкуламі,... Болей »
У дапаможніку змешчаны матэрыялы, напрацаваныя падчас рэалізацыі праектаў "Школа ўдасканалення маладых гісторыкаў" і "Школа вывучэння ВКЛ", якія ладзіліся ў 2001-2002 навучальным годзе для беларускіх студэнтаў і аспірантаў. Кніга з'яўляецца адной з першых спробаў комплексна прадставіць апошнія тэндэнцыі ў метадалагічным пошуку, які вядзецца ў беларускай гістарычнай навуцы. Адрасуецца як пачынаючым даследчыкам, так і дасведчаным у г... Болей »
Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру шматнацыянальнай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага на працягу ўсяго перыяду яе існавання (13—18 ст.). Змешчаны артыкулы, прысвечаныя псторьп ВКЛ, яго адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам,дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сімволіцы, народам і мовам, сацыяльным групам насельніцтва, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, грашоваму абарачэнню, войску, царкве, асвеце, літаратуры, мастацтву.... Болей »
Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру шматнацыянальнай дзяржавы — Вялікага княства Лтгоўскага на працягу ўсяго перыяду яе і'снавання (13—18 ст.). Акрамя слоўнікавай часткі ў томе змешчаны аглядныя артыкулы, прысвечаныя гісторыі ВКЛ, яго тэрыторыі і адміні'страцыйнаму падзелу, дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сімволіцы, дэмаграфіі, народам і мовам, сацыяльнай структуры, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, матэрыяльным умовам жы... Болей »
Манаграфія прысвечана ўдзелу Вялікага Княства Літоўскага ў Інфлянцкай вайне 1558-1570 гг. У працы разглядаюцца ход ваенных дзеянняў і дыпламатычных зносін, праблемы арганізацыі ўзброеных сіл ВКЛ і іх фінансава-матэрыяльнага забеспячэння, фактары ўплыву ваеннага становішча на развіццё ўнутрыпалітычных і сацыядэмаграфічных працэсаў у ВКЛ. Болей »
Зборнік прысвечаны знамянальнай падзеі ў гісторыі Беларусі – Грунвальдскай бітве 1410 г. і змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Вялікае княства Літоўскае і суседзі ў XIV–XV стст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі: Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы” (8–9 ліпеня 2010 г. у г. Гродна). Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага княс... Болей »
Зборнік прысвечаны розным аспектам станаўлення, развіцця Вялікага Княства Літоўскага, яго грамадска-палітычнай і культурнай спадчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
Зборнік прысвечаны розным аспектам станаўлення і развіцця Вялікага Княства Літоўскага, яго грамадска-палітычнай і культурнай спадчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра жыццё і дзейнасць беларускага вучонага К.Семяновіча, якія жыў у XVII стаг. Ён абессмяроціл сваё імя распрацоўкай і стварэннем шматстопневых ракетаў, стабілізатараў тыпу „дэльта”, іншымі вынаходніцтвамі ў галіне артылерыі і ракетнай тэхнікі. Усё гэта было апісана ім у кнізе „Вялікае мастацтва артылерыі”, якая выйшла ў 1650 годзе ў Амстэрдаме, а пасля неаднойчы перавыдавалася. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў трох тамах — першае найбольш поўнае выданне, пры-свечанае адлюстраванню і ўсведамленню гіста-рычнага мінулага нашай краіны. Ідэя стварэння Атласа з'явілася не раптоўна. Шматлікія напрацоўкі былі назапашаны бела-рускімі гісторыкамі ў працэсе работы над гіста-рычным раздзелам „Нацыянальнага атласа Беларусі" (выдадзены ў 2002 г.), гістарычнымі картамі для шасцітомнай „Энцыклапедыі гісторыі Беларусі", шэра... Болей »