![]() |
![]() |
«Крыніцазнаўства...» — першы ў айчыннай гістарыяграфіі зборнік, у якім найбольш поўна прадстаўлены даследаванні ў сферы спецыяльных гістарычных дысцыплін: нумізматыкі і медальернага мастацтва, геральдыкі і генеалогіі. Зборнік будзе карысны ўсім, хто цікавіцца гісторыяй, асабліва навукоуцам. выкладчыкам і студэнтам гістарычных спецыяльнасцей. Болей »
Зборнік прысвечаны 10-годдзю кафедры крыніцазнаўства БДУ і ўключае навейшыя распрацоўкі па праблематыцы крыніцазнаўства і спецыяльных гісгарычных дысцыплін. Першы выпуск распачынае серыю штогадовых выданняў з удзелам вядучых навукоўцаў Беларусі і замежных краін. Рэкамендуецца студэнтам, аспірантам, выкладчыкам гуманітарных факультэтаў ВНУ, усім, хто жадае скласці сваё ўласнае меркаванне аб гісторыі на падставе вывучэння крыніц. Болей »
У навуковым зборніку, першы выпуск якога выйшаў з друку ў 2002 г., працягваецца абмеркаванне актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем па крыніцазнаўству і спецыяльных гістарычных дысцыплінах. Змешчаны матэрыялы канферэнцыі і круглых сталоў па праблематыцы крыніцазнаўства. Зборнік будзе карысны ўсім, хто цікавіцца гісторыяй, асабліва навукоўцам, выкладчыкам і студэнтам гістарычнага факультэта БДУ. Болей »
Кніга знаёміць з багатай прававой спадчынай беларускага народа эпохі феадалізму, увасобленай у прававых актах Вялікага княства Літоўскага. Іх аснову складала беларускае звычаёвае і пісанае права, выпрацаванае ў старажытныя часы і замацаванае ў граматах і статутах, кароткі аналіз якіх даецца ў кнізе. Найбольшая ўвага ўдзелена Статуту 1588 года як аднаму з самых дасканалых у Еўропе заканадаўчых актаў, які быў складзены на беларускай мове... Болей »
У прапанаваным выданні на падставе псторьіка-генетычных, кампаратыўных метадаў дадзены сціслы агляд асноўных тыпаў і відаў крыніц па гісторыі Беларусі. Поўная адпаведнасць структуры і зместу праграмы курса «Крыніцазнаўства» дазваляе выкарыстаць яго ў якасці падручніка на гэтым прадмеце для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ. Выданне можа быць цікавьм шырокаму колу чытачоў, усім тым, хто захапляецца гісторыяй Беларусі і крыніцамі яе в... Болей »
Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам ахвяруючы працу сваю, мушу з вамі паразмаўляць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, дый не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай». Я сам калісь думаў, што мова наша — «мужыцкая» мова, і толькі таго! З той пары я шмат дзе быў, шмат чаго бачыў і чытаў: і пераканаўся, што мова наша ёсьць такая ж людзкая і панская, як фр... Болей »
Вядомы беларускі крытык і мовавед Р. Шкраба і яго сааўтар I. Шкраба прапануюць аматарам дасціпнага слова слоўнік прыказак і прымавак, якія выкарыстоўваюцца ў беларускай мастацкай літаратуры. Слоўнік ні структурам, ні матэрыялам не паўтарае выданняў гэтага тыпу. Разлічаны на самае шырокае кола чытачоў — на даследчыкаў-філолагаў, настаўнікаў, студэнтаў і вучняў. Болей »
Кожны населены пункт варты сваѐй кнігі. Крынкі вартыя яе напэўна. Іх гісторыя – гэта працяглыя, кароткія, імгненныя, скамечаныя, зайздросныя, светлыя і змрочныя, складаныя, цяжкія, але ўсѐ адно адметныя, бо ніколі непаўторныя, лѐсы людзей. Гісторыя па большасці не запомніла іх; праглынулася ўсѐ, ці амаль усѐ значнае, важкае ў жыцці местачкоўцаў: усмешкі, жарты, сумненні, хваляванні, усю гаму эмоцый і ўсѐ багацце слоў. Болей »
У том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976),напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу. У працэсе падрыхтоўкі тэкстаў да друку былі выяўленыя артаграфічныя разыходжаньні ў напісаньні адных і тых жа слоў у межах адной і той жа публікацыі. Дзеля гэтага было вырашана правесьці ўніфікацыю варыянтных напісаньняў на карысьць больш частотных варыянтаў у ... Болей »
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »