![]() |
![]() |
У 2-ой частцы «Нарысаў гісторыі Беларусі» раскрываецца складаны шлях беларускага народа ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да сённяшніх дзён. На падставе аналізу пераважна новых архіўных матэрыялаў, статыстычных і іншых крыніц, аб'ектыўнага падыходу да гістарычных падзей пададзены працэсы, што адбываліся ва ўмовах складвання, развіцця і крызісу савецкай сістэмы арганізацыі жыцця. Адлюстраваны маладаследаваныя старонкі гісторыі нацыянальнаг... Болей »
У свеце з’яуляецца натуральным, што кожны чалавек можа ацэньваць любую падзею так, як ён яе бачыць, са свайго ўласнага нункту гледжання. Так і ў гісторыі - кожны народ мае права ацэньваць тое, што было раней з пункту гледжання карыснасці ці шкоднасці для яго самаго і яго дзяржавы. На жаль, беларусы ў навейшы час не мелі магчымасці напісаць гісторыю Беларусі так, як яе бачаць самі беларусы. Доўгі час нават адсутнічала паняцце «беларуская... Болей »
Гуліцкі Мікалай Фёдаравіч — дацэнт, кандыдат філалагічных навук, ВАК СССР 19.12.1979 года. Выпускнік філалагічнага факультэта МДПІ імя Максіма Горкага 1960г. , вучоная ступень прысуджана па спецыяльнасці “Беларуская мова”. Стажыраваўся — БДУ, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі; выкладаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны, Мінскім гарадскім інстытуце ўдасканалення настаўнікаў, Інстытуце рускай мовы... Болей »
Праца прысвечана вывучэнню клінковай зброі Х-ХIII стст. на тэрыторыі Беларусі. На падставе археалагічных дадзеных, пісьмовых і іканаграфічных крыніц у кнізе выяўляюцца асноўныя напрамкі развіцця асобных відаў клінковай зброі і іх суадносіны ў комплексе ўзбраення рэгіёна. Звесткі аб клінковай зброі насельніцтва Беларусі параўноўваюцца з аналагічнай інфармацыяй аб суседніх рэгіёнах, што дазваляе вызначыць месца Беларусі на ваенна-тэхнічна... Болей »
Асноваю гэтых нарысаў зьявіліся матар'ялы, распрацаваныя намі пры падрыхтоўцы курсу гісторыі беларускага мастацтва прачытанага ў першы раз у 1923/1924 акадэмічным годзе ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. Разам з тым, у цяперашнім крыху болей дапоўненым і пераробленым відзе яны наагул павінны быць першаю спробай больш-менш сыстэматычнага гістарычнага вывучэньня беларускіх мастацкіх старажытнасьцяй. Зразумела, аднак, што гэтая спроба н... Болей »
„Нарысы...” з’яўляюцца перавыданнем першага (і адзінага) тома галоўнай працы выдатнага беларускага вучонага М.Шчакаціхіна (1896-1940), які першым распрацаваў стройную канцэпцыю гісторыі развіцця беларускага мастацтва і заклаў асновы нацыянальнага мастацтвазнаўства. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускага мастацтва. Болей »
Аўтар "Нарысаў Гісторы Вялікалітвы-Беларусі" мае наўвеце гістору краю й народу вялікалітоўскага, як у порах, калі ён быў гаспадарствавы, так і ў порах, калі народ гэты быў спабыты свае гаспадарствавасьці. Таксама этнографна-вялікалітоўскія часьці Вялікалітвы, рана адарваныя ад свае цэласьці ад гаспадарства вялікалітоўскага, адарваныя тады, як яно яшчэ далей існавала, маюць быць абняты гістораю народу вялікалітоўскага. Вялікаліцьвіны зем... Болей »
Так склаліся гістарычныя абставіны беларускага народа, што ён на сваёй роднай зямлі не заўсёды мог свабодна выказацца, а толькі дзейнічаць у акрэсьленых рамках акупацыйнага рэжыму і прадстаўляць сваю гісторыю з пункту гледжаньня варожай сілы. Таму разглядаючы гісторыю Беларусі трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу на яе суседзяў. У сваіх нарысах зьвяртаю ўвагу і на тыя зьмены і падзеі, якія адбываліся за межамі Беларусі. Гэта паможа нам лепш ... Болей »
Даследуецца праблема ўплыву рускай літаратуры на беларускую ў пачатку XX ст. Аналізуецца творчасці, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі і іншых пісьменнікаў у кантэксце рускай класікі. Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры. Болей »
Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя адкрыла новую эру ў гісторыі чалавецтва. Яна вызваліла народы ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, стварыла ўмовы для ўсебаковага развіцця культуры і неабмежаванага росквіту творчых здольнасцей чалавека. У. I. Ленін, адзначаючы велізарнае значэнне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, у прамове на III Усерасійскім з'ездзе Саветаў у студзені 1918 года прадказваў: «Цяпер жа ўсе ... Болей »